Мінус пуцеправод у Рэчыцкім раёне
У сеціве сёння з’явілася відэа аварыі каля пуцеправода на М-10. На кадрах — бетонная канструкцыя, якая трэснула ад удару, і адарваны ад кітайскага чатырохвосевага самазвала кузаў.
Падобна, што кіроўца грузавіка проста забыўся пра падняты кузаў.
Цікава, што гэты ж пуцеправод у раёне в. Гароўшкаў доўга і ўпарта рамантавалі, а падчас апошняга рамонту на яго патрацілі 3,65 мільёны рублёў.
Крыніца: Tiktok
t.me/flagshtok