Падчас сённяшняга абмену палоннымі (103/103) праз Гомель былі зафіксаваныя сухпайкі Лукашэнкі ў расійскіх вайскоўцаў
Сухпайкі ў руках украінцаў на кадры не патрапілі.
Як паведамілі прапагандысты, сёння пайкі дадаткова забяспечылі яблыкамі і мёдам — у го
| Тэлеграм
Падчас сённяшняга абмену палоннымі (103/103) праз Гомель былі зафіксаваныя сухпайкі Лукашэнкі ў расійскіх вайскоўцаў
Сухпайкі ў руках украінцаў на кадры не патрапілі.
Як паведамілі прапагандысты, сёння пайкі дадаткова забяспечылі яблыкамі і мёдам — у гонар праваслаўнага свята.
Кожны з бакоў у час вайны імкнецца атрымаць ад абмену палоннымі максімальны прапагандысцкі эфект. Але цяпер асабліва прыкметныя намаганні лукашэнкаўцаў: шэрагі машын хуткай дапамогі, медыкі ў рэспіратарах, дэманстратыўнае «мы не суагрэсары, мы — міратворцы».
У жніўні праз Гомельскую вобласць ужо адбыліся абмены ваеннапалоннымі, целамі загінулых (261/24) і грамадзянскімі асобамі (7/8).