На жаль, пажар у раёне ЧАЭС працягваецца
Як мінімум з пачатку ліпеня з рознай інтэнсіўнасцю гарыць цяжкадаступны лес на левым беразе р. Прыпяць на ўкраінска-беларускай мяжы.
На апошнім даступным фотаздымку ад 17 жніўня прыкметныя некалькі ачагоў гарэння. Вецер адносіць дым ва ўсходнім кірунку и закранае поўдзень Брагінскага раёна.
На сённяшні дзень сітуацыя прынцыпова не змянілася. У залежнасці ад напрамку ветру ў паўднёвыя раёны Беларусі можа трапляць большая ці меншая колькасць прадуктаў гарэння.
t.me/flagshtok