На беларуска-ўкраінскім памежжы адбыўся маштабны пажар
МНС паведаміла пра тушэнне пажару ў кацельні ў г. п. Камарын 7 верасня. Высокая тэмпература на папялішчы была зафіксаваная спадарожнікавымі сэрвісамі таксама і сёння.
«Прычыны пажару высвятляюцца», — паведамілі афіцыйныя медыя.
Адзначым, што Камарын знаходзіцца ў зоне маршруту пралёту расійскіх ударных БпЛА.
t.me/flagshtok