На волі – музыкі Tor Band. Іх вызвалілі і вывезлі за мяжу
Сярод 25 палітвязняў, якія былі вызваленыя 16 верасня і вывезеныя ў Літву, – музыкі Tor Band Яўген Бурло, Дзмітрый Галавач і Андрэй Ярэмчык, паведаміла «Вясна». Іх асудзілі на 8, 9 і 7,5 года калоніі адпаведна. Музыкі былі затрыманыя ў Рагачове 28 кастрычніка 2022 года.
Таксама вызвалілі валанцёрку гомельскай «Вясны» Святлану Якубовіч. Яе затрымалі ў Гомелі і асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» 26 лістапада 2025 года на пяць гадоў пазбаўлення волі.
Пра вызваленне 25 зняволеных паведаміў спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл пасля перамоваў з Лукашэнкам.