Стаў вядомы лёс загінулага маладзёна Віталія Драбышэўскага — гэта быў бізнэс-план
Ён завербаваўся у расійскае войска і загінуў за далёкую вёску на Данбасе.
Як устанавіў Позірк, у снежні 2025 года ў сацсетках з’явілася просьба дапамагчы знайсці Драбышэўскага. Паводле гэтай публікацыі, ён служыў у расійскай арміі пад пазыўным «Дэкан» — у 7-й роце 242-га мотастралковага палка.
Паведамлялася, што на сувязь ён не выходзіў з 1 верасня, а апошнім вядомым месцам яго знаходжання было сяло Русін Яр у Данецкай вобласці.
Да гэтага, у жніўні 2025 года, Чыгуначны РАУС Гомеля абвяшчаў яго ў вышук: паводле паведамлення, з 25 ліпеня ён знаходзіўся ў Расіі і перастаў выходзіць на сувязь.
t.me/flagshtok