Браншчына працягвае жыць ва ўмовах дэфіцыту паліва
На сеткавых АЗС Бранска бензін па-ранейшаму недасяжны.
На АЗС «Лукойла» і «Газпрома» яго няма зусім, на іншых станцыях паліва з'яўляецца толькі пасля падвозу і хутка заканчваецца.
«Роснефть» застаецца адной з нешматлікіх сетак, дзе бензін яшчэ можна знайсці, але за ім выстройваюцца чэргі.
Паводле маніторынгу на 24 верасня, АІ-95 быў даступны толькі на 22 з 96 працуючых АЗС Бранска.
Мясцовыя кіроўцы пішуць, што такая сітуацыя працягваецца ўжо не першы месяц: даводзіцца чакаць падвозаў і шукаць запраўкі, дзе паліва яшчэ засталося.
На фота АЗС Бранску на гэтым тыдні.
t.me/flagshtok