Андрэй Паднябенны два тыдні правёў у карцары СІЗА № 3

| Асобы

33-гадовага гамяльчука, якога вінавацяць у падпале машыны начальніка КДВП (Кіравання дэпартаменту выканання пакаранняў) і праколе колаў у 39 тралейбусаў па арт. «Акт тэрарызму», пасля змяшчэння ў СІЗА № 3 Гомеля адразу змясцілі ў карцар, паведамляе Гомельская Вясна.




Мужчыну затрымалі сёлета 5 лістапада. Да 13 снежня ён быў у СІЗА КДБ у Менску, потым яго перавялі ў турму на Валадарцы, відаць, для сумеснага этапу. З 15 снежня Андрэй Паднябенны знаходзіцца ў Гомелі.

Ён адмовіўся падаваць пратэст на незаконнае, на яго думку, змяшчэнне ў карцар. Андрэй добра сябе адчувае, маральна і псіхалагічна не зламаны, сабраны.

«Мы канешне спадзяваліся, што яго дзеянні будуць кваліфікаваны следствам як банальная хуліганка, але пасля агучвання інфармацыі пра Андрэя ў цэнтральных СМІ і тым больш, калі пра яго кейс распавёў Лукашэнка, ніякіх ілюзій у нас ужо не засталося. Будзе чыста палітычная справа», — кажа сваяк Паднябеннага.




Бацькі Паднябеннага з Беларусі, але па размеркаванні яны трапілі ў Хабараўскі край (РФ), там нарадзіўся Андрэй. Калі яму было 6 год, у 1994 годзе сям’я вярнулася ў Беларусь, але грамадзянства Паднябенны мае расейскае, пражываў у краіне маючы від на жыхарства. Андрэй працаваў індывідуальным прадпрымальнікам, мае жонку і дваіх малых дзяцей — 4 і 2 гады.

У сакавіку 2019 года Андрэй уваходзіў у ініцыятыўную групу, якая выступала супраць будаўніцтва шматкватэрнага дому па вуліцы Рагачоўская. Ён збіраў подпісы пад калектыўным зваротам жыхароў супраць ушчыльнення, друкаваў улёткі. У гэты час да яго прыйшлі сілавікі з ператрусам, вынялі дакументы і тэхніку. Гэта адбывалася ў межах расследавання справы аб падпале будаўнічага крана. Аніякіх наступстваў пасля ператрусу для Паднябеннага не было.

Знаёмыя кажуць, што Паднябенны мае абвостранае пачуццё сацыяльнай справядлівасці. На мінулых прэзідэнцкіх выбарах ён быў назіральнікам. Калі былі пратэсныя акцыі, Андрэй быў на плошчы Леніна на машыне. Супрацоўнікі ДАІ склалі пратакол за непадпарадкаванне, пакаралі вялізным штрафам і пазбаўленнем правоў.

«Мяне не здаў нават мясцовы святар маскоўскага патрыярхату». Беларус, капелан Яўген Орда распавёў, як перажыў расейскі палон

| Асобы

Вайсковы святар Яўген Орда служыць у Чарнігаве, будуе царкву Івана Ваяра на тэрыторыі былога Рэмзаводу. Айцец Яўген распавёў, як перажыў расейскую акупацыю і чаму ганарыцца беларусамі.

«Ён быў такі добры — і да людзей, і да жывёл». Паблізу ад украінскай мяжы застрэлілі ветэрынара, аматара рыбалкі з Гомеля

| Асобы

З розных крыніц 10 траўня стала вядома, што 9 траўня на рыбалцы каля вёскі Ніжнія Жары Брагінскага раёну загінуў 45-гадовы жыхар Гомеля Сяргей Чамбровіч.

«Власть не оставила нам другого способа борьбы за свободу». Партизанка-разведчица рассказала, зачем следила за военной техникой РФ

| Асобы

Еще до начала военной агрессии России против Украины многие беларусы чувствовали опасность — с начала 2022 года по беларусским городам и деревням начала разъезжать российская военная техника, которая фактически оккупировала юг страны.

«Гэта вайна і за нашу свабоду». Дабраахвотнік з Гомеля распавёў, чаму паехаў ва Украіну ваяваць з расейскімі акупантамі

| Асобы

Сёння, каб бараніць Украіну ад расейскіх акупантаў, беларусы ствараюць свае добраахвотныя батальёны. Адзін такі ўжо дзейнічае ў Кіеве. Сімвалічна, што яго назвалі ў імя Кастуся Каліноўскага – кіраўніка паўстання 1863 года, якое было накіраванае супраць расейскіх царскіх уладаў.