Памёр археолаг Алег Іоў, які даследаваў Курапаты. На Гомельшчыне ён адкрыў старажытнарускі мегаполіс

| Асобы

Памёр вядомы беларускі археолаг Алег Іоў. Яму было 63 гады. Па словах сяброў, прычынай стала хвароба нырак, паведамляе Наша Ніва.


Алег Іоў нарадзіўся ў 1957 годзе ў Бярозаўскім раёне. Скончыў гістфак БДУ, абараніў кандыдацкую дысертацыю па археалогіі. Усё сваё жыццё Іоў працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

Справай яго жыцця была археалогія беларускага Палесся. Таксама Іоў даследаваў Курапаты. У канцы 1980-х яго, тады аспіранта, адправілі на дапамогу Зянону Пазняку, які першым расказаў пра гэта ўрочышча смерці. У суаўтарстве з Пазняком і археолагам Міколам Крывальцэвічам выдаў брашуру пра тыя раскопкі. У другі раз Іоў судакрануўся з Курапатамі ў канцы 1990-х, калі ва урочышчы правялі ўжо чацвёртае па ліку даследаванне. Тады даследчык кіраваў раскопкамі. Асобныя чыноўнікі надта хацелі знайсці «нямецкі след», але Іоў застаўся верным гістарычнай праўдзе. Раскопкі засведчылі, што расстрэлы ажыццяўляла НКУС, і яны адбываліся ў канцы 1930-х гадоў.

Развітанне з Алегам Іовым адбудзецца ў панядзелак, 21 чэрвеня. Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.

Фільм пра археалагічныя раскопкі ў вёсцы Юравічы Гомельскай вобласці, якімі кіраваў Алег Іоў. Даследчык даказваў, што раней у Юравічах знаходзіўся старажытны Тураў.

«Вельмі верыць у беларусаў і Украіну, што ўсё будзе добра». Сястра асуджанага на 6,5 года гомельца — пра яго затрыманне, прысуд, лісты з калоніі

| Асобы

18-гадовага Іллю Верамеева схапілі на чацвёрты дзень вайны — пасля ягоных заклікаў у мясцовым чаце аказваць супраціў і пачаць дзейнічаць.