Хто і як руйнаваў у Гомелі праваслаўныя храмы

| Горад

Большую частку забудовы горада ў пачатку ХХ стагоддзя складалі драўляныя сядзібы, бліжэй да галоўнай плошчы забудова рабілася багацейшай і больш прэзентабельнай. Але асобнымі ўпрыгожаннямі Гомеля былі храмы, шэраг якіх горад страціў у часы ліхалеццяў.

Існуе стэрэатып, што горад зруйнавалі нацысты. Але ў выпадку з храмамі так сказаць нельга — большая частка культавых пабудоў Гомеля перастала існаваць у першыя два дзесяцігоддзі, як горад апынуўся пад бальшавікамі.

Флагшток падрыхтаваў падборку таго, як у савецкія часы камуністы знішчалі самыя прыгожыя цэрквы Гомеля.



«Імператарская» капліца 

Першай ахвярай бальшавікоў стала капліца «цара-вызваліцеля» Аляксандра ІІ (у народзе за рэпрэсіі называлі яшчэ і «Вешальнікам») на Базарнай плошчы. Падобныя капліцы з'явіліся ў шматлікіх гарадах Расійскай імперыі праз пару год пасля гібелі імператара падчас тэракту. 



Узгоднены праект пабудовы капліцы 1883 года



Від на Базарную плошчу ў пачатку ХХ стагоддзя (фота: sobory.ru)

Бальшавікі не маглі змірыцца з існаваннем храма, прысвечанага цару ў месцы правядзення сваіх масавых мерапрыемстваў. Капліца была знесеная паміж 1919 і пачаткам дваццатых гадоў. Гэты невялікі эклектычны храм прастаяў менш за 40 год. 



Сёння праваслаўная царква будуе падобную капліцу каля перакрыжавання вуліц Савецкай і Кірава. Гэтым разам яна прысвечана не імператару Аляксандру, а воінам вызваліцелям Вялікай айчыннай вайны



Царква для ваенных

Наступнай ахвярай бальшавікоў стала Георгіеўская гарнізонная царква на 700 чалавек, што стаяла на перакрыжаванні вуліцы Румянцаўскай з вуліцай Паштовай насупраць шматлікіх казармаў, дзе сёння знаходзіцца фабрыка «8 сакавіка». З'явіўся культавы аб'ект у 1905 годзе. Царква была пабудаваная не па канону — яе ўваход глядзеў на ўсход, а алтар быў зарыентаваны на захад.



Фота часоў Першай сусветнай вайны, аўтар А. Шчакудаў  


Ужо ў 1923 годзе бальшавікі зачынілі царкву і пазбавілі яе маёмасці — засталіся толькі іконы. Відаць, тады ж зніклі і ваенныя рэліквіі, якія там захоўваліся. Пасля царква была пазбаўленая званіцы і купалоў — яе прыстасавалі пад спартыўную залу (Дом спорту). 



Працэс руйнавання былой Георгіеўскай царквы ў 1961 годзе


Канчаткова будынак быў знесены ў самым пачатку 1960-х гадоў, калі горадабудаўнікі пашыралі і прабівалі старую Паштовую вуліцу да вакзалу. Тэарэтычна архітэктары маглі захаваць будынак і ўключыць яго ў ансамбль новай плошчы, але не захацелі.



Сёння копія Георгіеўскай царквы знаходзіцца ў Бабруйску (фота: bobruisk.ru)




«Румянцаўская» царква


Траецкая царква  старэйшая са знесеных цэркваў Гомеля ў межах яго гістарычнага цэнтра. Пачыналася яе будоўля ў 1825 годзе пры Мікалаі Румянцаве і цягнулася 8 год. Высокі класіцыстычны храм сваім найменнем даў назву вуліцы на якой стаяў — Траецкай (сёння Сялянская).



Траецкая царква на дарэвалюцыйнай паштоўцы



Прыгаварылі царкву бальшавікі ў 1927 годзе — пасля выгнання вернікаў там зрабілі аэраклуб. Перад гэтым знеслі барабан з купалам. Вайну масіўныя сцены храма перажылі някепска і маглі б прастаяць да нашых часоў, каб не планы савецкіх горадабудаўнікоў. 


Будынак былой Траецкай царквы ў «мадэрнізаваным» выглядзе


На месцы царквы ў 1957 годзе збудавалі гасцініцу «Сож». А каб зэканоміць цэглу, архітэктар
Бурлака ўключыў рэшткі царквы ў скрыню гасцініцы. Сёння аб такой інтэграцыі нагадвае планіроўка вуглавой залы рэстарана «Бацькі» і вялікія падвалы з цыліндрычнымі скляпеннямі пад гасцініцай.  



Руіны царквы пасля вызвалення Гомеля

Вуглавая частка гасцініцы пабудавана на рэштках старой царквы (фота: wikimapia.org, аўтар: dasty) 

Тэарэтычна аднаўленне гэтага храма магчымае, але для гэтага трэба разабраць траціну гасцініцы «Сож».




Царква на Замкавай


Праабражэнская царква з'явілася ў 1901 годзе на вуліцы Замкавая на тэрыторыі старых праваслаўных могілак. Дзеля зручнасці вернікаў, царква была развернута ўваходам на вуліцу, а не па старанах гарызонту. На 1928 год гэты храм застаўся адзіным адкрытым у Гомелі. У 1931 годзе Гарадскі савет дэпутатаў вырашыў адабраць храм у вернікаў, але Праабражэнская царква працягвала дзейнічаць. Закрылі яе толькі ў 1939 годзе. 


 

Праабражэнская царква на дарэвалюцыйнай паштоўцы

Знос царквы адбыўся, відаць перад самым пачаткам вайны — на нямецкім авіяфотаздымку траўня 1941 года на месцы царквы бачна толькі свежая пясчаная «паляна». 

Калі б царква ацалела, можна не сумнявацца, яна б прысутнічала на ўсіх турыстычных буклетах Гомеля. Зараз на тэрыторыі, дзе стаяла царква, нядобраўпарадкаваны двор з металічнымі гаражамі. Месца, дзе стаяў культавы аб'ект, пустуе.



Праабражэнскі храм у 1930-х гадах (фота з архіва: а. Амвросія)


Царква-скаладром


Валатаўская Мікалаеўская царква — найстарэйшы мураваны храм сённяшняга Гомеля. Пад замову Мікалая Румянцава яго ўзвёў англічанін Джон Кларк. Як мяркуюць некаторыя даследчыкі, на месцы царквы знаходзілася язычніцкае капішча. 



Мікалаеўская царква ў ліпені 1942 года (фота: дзённік Schutzpolizei)


Царква, як і ўсе гомельскія храмы, была зачыненая яшчэ да вайны і да ХХІ стагоддзя не адкрывалася. Помнік класіцызму паступова руйнаваўся, а ў познесавецкія часы наогул стаў скаладромам. У дзевяностыя маляўнічыя руіны выкарыстоўваліся для здымак кліпа Gods Tower. У нулявых гадах на культавым аб'екце пачалася рэстаўрацыя.

  



Гэта далёка не поўны спіс зруйнаваных культавых аб'ектаў Гомеля: сюды не ўвайшоў шэраг страчаных праваслаўных аб'ектаў, стараабрацкая царква, касцёл, некалькі яўрэйскіх сінагог і школ. Працэс руйнавання культавай маёмасці — толькі бачная частка айсберга. Закрыццё культавых аб'ектаў суправаджалася рэпрэсіямі святароў і ганеннямі вернікаў.

Сяргей Ляпін

После признания проекта застройки зеленой зоны между Севруками и Новобелицой «невозможной», предприниматели начали строительные работы

| Горад

На пойменной территории между деревней Севруки и заливом реки Сож началась строительная активность: работает экскаватор, ездят самосвалы и разгружаются строительные материалы. Флагшток постарался узнать, почему работает строительная техника, если архитектурно-строительная концепция была отвергнута гражданами и местными властями.

Бренд Гомеля: точка «G» или перевалочный пункт? Мнение эколога Дмитрия Янкова

| Горад

Если вбить в поисковик «бренд Гомеля», то первые и практически единственные ссылки на эту тему будут о конкурсе, проводимом горисполкомом. Как понимает горисполком бренд нашего города?