З ініцыятывы новапрызначанага кіраўніка Гомельскага гарвыканкама Уладзіміра Прывалава ў Гомелі ўведзены новы абавязак для дзяржсектару. Цяпер рабочы персанал замест дворнікаў прыбірае тэрыторыю, дзе працуюць, і прылеглую тэрыторыю. Гэтая павіннасць таксама тычыцца работнікаў здравааховы, культуры, прамысловасці і транспарту, а таксама навучэнцаў устаноў адукацыі.
Такія працы Прывалаў назваў «Чысты чацвер» і цяпер хоча зрабіць іх гомельскім брэндам.
Як праходзіць «Чысты чацвер» можна пабачыць у фотасправаздачах ідэолагаў, якія яны выкладаюць ў Тг-каналах раённых адміністрацый і мясцовых прадпрыемстваў.

Гэта не салдаты, гэта кулінаркі з «Камбіната школьнага харчавання»

Санітаркі гомельскай псіхлякарні

Культоргі Цэнтра інклюзіўнай культуры

Газаўшчыкі Гомельаблгазу падмятаюць газоны

Медыкаў з тубдыспансэра адправілі прыбіраць смецце ў лесе ў сваім спецадзенні. Пацыенты, напэўна, і не заўважаць

Падобна, што праца дворнікамі выклікае радасць у работніц прадпрыемства-банкрота «Гомельшпалеры». Ці ўсмешкі на тварах не зусім шчырыя?

Кіраўніцтва Заводу пускавых рухавікоў можа адправіць цэлы цэх прыбіраць гарадскі сквер — на прадпрыемстве працы зусім не шмат

Разбіты асфальт туббальніцы адправілі месці санітарак

З дапамогай звычайнага веніка прадавачка гастранома сеткі «Алеся» можа прыбраць дарогу!
А калі адбудзецца раптам наезд на такога «дворніка», то траўма будзе «не производственной»

У чацвёртым аўтапарку аднаго работніка паставілі прыбіраць агромны гараж з лужынамі

Такія новыя кампетэнцыі Аўтамеханічнага каледжа

Навошта ў школе дворнік, калі заўсёды можна зняць з заняткаў школьнікаў для чысткі школьнага двара?

Навошта гораду ўтрымліваць камунальнікаў, калі настаўнікаў сярэдняй школы № 59 можна адправіць прыбіраць лес?

А навучэнцаў Транспартнага каледжа прыбіраць узбочыны гарадскіх вуліц?

Каб стварыць добрае ўражанне ад новага кіраўніка, сотні людзей кожны тыдзень выконваюць чужую нізкакваліфікаваную працу. Зразумела, сваю працу цяпер яны робяць горш.