Як паведамляе краязнаўчы паблік Пошукі старога Гомеля, знойдзена ўнікальная выявы сённяшняй Навабеліцы. Малюнак сярдзіны 19 стагоддзя быў адсканаваны і выкладзены адным з расійскіх архіваў. Краязнаўцы сцвярджаюць, што малюнак утрымлівае ўнікальную інфармацыю:
(Новая) Беліца ніколі не прыцягвала асаблівай увагі мастакоў, а пазней і фатографаў. Таму выява гарадка, хоць і прамалёванага скрозь кустоўе — сапраўдны падарунак.

- Мястэчка з гарадскімі амбіцыямі тут замаляванае з боку ракі Сож. Гэта сведчыць аб першапачатковым замысле стваральніка генеральнага плана мястэчка — цэнтр горада Беліцы павінен быў мець выхад да ракі. І першыя 100 год сваёй гісторыі горадабудаўнікі вытрымлівалі гэтую канцэпцыю.
- На малюнку прадстаўлены камплект культавых аб'ектаў: праваслаўная і стараабрадніцкая цэрквы, і рымскі касцёл (усё выключна драўлянае). Мы здагадваемся, што сінагога на малюнку таксама ёсць, але мастак з нейкіх прычынаў не захацеў яе падпісваць.
- Капітальнасцю вылучаецца каменны двухпавярховы "магазейн". Гэта не зусім крама, а хутчэй склад стратэгічных прыпасаў.
- "Присудственные места", паштовая станцыя і сам Гомель (з левага боку на гарызонце) капітальнасцю не адрозніваюцца і прамаляваны без асаблівых падрабязнасцяў
- Амаль усе культавыя і адміністратыўныя аб'екты "горада Беліцы" знаходзіліся на тэрыторыі сённяшняга прадпрыемства "ГомельДрэў" і ФСК. Гэта той прыклад, калі развіццё прамысловасці радыкальна змяніла першапачатковы горадабудаўнічы план: сплаў леса па Сажы вызначыла месцы запалкавай фабрыкі Везувіў, камуністы разбудавалі фабрыку да гіганцкіх памераў, захапіўшы тэрыторыю старога гораду "Беліца".
На малюнку упершыню з'яўляецца шэраг аб'ектаў, якія не дайшлі да нашага часу:

Праваслаўная драўляная прыхадская благачасцівая царква, з левага боку можна разглядзець званіцу. Сама царква, падобна, мела план роўнаканцовага крыжа

Драўляная прыхадская благачасцівая царква, з левага боку можна разглядзець званіцу. Сама царква, падобна, мела план роўнаканцовага крыжа

Драўляная прыхадская благачасцівая царква, з левага боку можна разглядзець званіцу. Сама царква, падобна, мела план роўнаканцовага крыжа


Магілёў — губернскі цэнтр у той жа час выглядаў вельмі прыстойна
Флагшток