Як 32 гады таму гомельцы зладзілі шэсце пад БЧБ сцягамі падчас камуністычнага свята

| Гісторыя

7 лістапада 1989 год. Як і кожны год у Гомелі праходзіла дэманстрацыя ў гонар Кастрычніцкай рэвалюцыі. Шэсце рушыла з праспекту Леніна ў бок плошчы Леніна. Яго ўдзельнікі традыцыйна неслі ў руках транспаранты з камуністычнымі лозунгамі.

Успамінае падзею адзін з яе ўдзельнікаў:

«7 лістапада мы спрабавалі патрапіць на афіцыйнае шэсце. Была нашая калона БНФ. У нас былі бел-чырвона-белыя сцягі, Пагоня, транспаранты, прысвечаныя Чарнобыльскай трагедыі. Спачатку мы сталі калонай на Кірава. Там былі нейкія чыноўнікі, угаворвалі нас не ісці, але мы ўсё роўна рушылі наперад у бок аблвыканкаму. І вось, калі мы падышлі да аблвыканкаму, у афіцыйнай калоне ўтварылася пустая прастора, куды мы ўклініліся. І тут выскачыла міліцыя.




Нас пачалі вінціць, хапаць за рукі. Мы сталі такой чарапахай, што яны не змаглі нікога выхапіць. Забралі толькі транспарант і фактычна выціснулі нас з афіцыйнай калоны.


Словы з гімна Беларускай Народнай Рэспублікі на адным з транспарантаў:
«Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух!»


Мы тады хутка зарыентаваліся. Раз нас не пусцілі далей на плошчу Леніна, мы вярнуліся назад — на вечны агонь на Рабочую. Выбеглі туды і сталі за плошчай. І толькі як афіцыйная калона прайшла плошчу Леніна і пайшла па Савецкай, мы сваёй калонай з бел-чырвона-белымі сцягамі далучыліся да іх. Міліцыянты думалі, што нас не пусцілі каля аблвыканкаму і ўсё. А мы абышлі плошчу і так па Савецкай крочылі аж да танку.




А людзі глядзелі на нас і здзіўляліся, бо ў нас у руках былі нашыя сімвалы — бел-чырвона-белыя сцягі і штандар з Пагоняй. І гэта быў 89 год!»


Гэта была першая пратэстная акцыя ў Гомелі, на якую гараджанне прынеслі беларускія нацыянальныя сімвалы. У канцы 1980-х бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня сталі неафіцыйнымі сімваламі барацьбы за незалежнасць Беларусі. 


Флагшток


Загадка Урубеля: забыты гомельскі містык канца ХІХ стагоддзя

| Гісторыя

1933 год. На старонках польскай газеты з’явіўся незвычайны артыкул, у якім некалькі разоў узгадваецца Гомель. У ім вядомы польскі экстрасэнс Стэфан Асавецкі апісаў сваю сустрэчу з гомельскім містыкам Урубелем. Сёння гэта, бадай, адзіная вядомая крыніца пра гэтага загадкавага чалавека.

Закінутая вёска ў зоне адчужэння: як выглядаў маёнтак у Дзям’янках сто гадоў таму

| Гісторыя

Перад вамі — 3D-рэканструкцыя сядзібы ў вёсцы Дзям’янкі, аднаго з самых загадкавых і малавядомых месцаў паўднёва-ўсходняй Беларусі. Сёння Дзям’янкі, а яе галоўны сімвал — руіны маёнтка, якія і цяпер вылучаюцца сярод закінутай мясцовасці.