Вайсковая прысяга на роднай мове і гарадскія шыльды па-беларуску. Як жыў Гомель у часы Незалежнасці (унікальны фотарэпартаж)

| Гісторыя

Сёння, 21 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Флагшток падрыхтаваў унікальны фотарэпартаж аб тым, як выглядаў беларускамоўны Гомель у часы Незалежнасці.

Сёння ўлады Беларусі пазбаўляюцца ад усяго беларускага. За кратамі знаходзяцца дзеячы, якія папулярызавалі беларускую мову і рабілі наш горад лепей.

Флагшток хоча нагадаць пра часы, калі ўсё беларускае шанавалася, а вайсковая прысяга на беларускай мове пад бел-чырвона-белым сцягам ні ў кога не выклікала пытанняў.



Плошча Паўстання ў сакавіку 1993 года




Рэкламны стэнд у цэнтры Гомеля, 1994 год




Першая прысяга на вернасць Беларусі, плошча Труда, 26 чэрвеня 1994 год





Адкрыццё мемарыяльнай дошкі міліцыянтам Эдуарду Сярогіну і Канстанціну Барысенку, 1994 год




Улёткі кандыдатаў у прэзідэнты на плоце ў Гомелі, 1994 год




Шэсце праваслаўных і каталікоў на Дзяды. Плошча Паўстання, 1992 год




Плошча Паўстання, Чарнобыльскі шлях, 1996 год




Кіраўніцтва Гомеля ідзе па галоўнай вуліцы ў Дзень Незалежнасці 27 ліпеня 1993 года


Фота: Сямён Хейфец, архіў аўтара матэрыялу
Фота каларызаваныя з дапамогай Myheritage


 
Загадка Урубеля: забыты гомельскі містык канца ХІХ стагоддзя

| Гісторыя

1933 год. На старонках польскай газеты з’явіўся незвычайны артыкул, у якім некалькі разоў узгадваецца Гомель. У ім вядомы польскі экстрасэнс Стэфан Асавецкі апісаў сваю сустрэчу з гомельскім містыкам Урубелем. Сёння гэта, бадай, адзіная вядомая крыніца пра гэтага загадкавага чалавека.

Закінутая вёска ў зоне адчужэння: як выглядаў маёнтак у Дзям’янках сто гадоў таму

| Гісторыя

Перад вамі — 3D-рэканструкцыя сядзібы ў вёсцы Дзям’янкі, аднаго з самых загадкавых і малавядомых месцаў паўднёва-ўсходняй Беларусі. Сёння Дзям’янкі, а яе галоўны сімвал — руіны маёнтка, якія і цяпер вылучаюцца сярод закінутай мясцовасці.