Абвінаваціла ў шкодным фастфудзе і навязванні сваёй кухні. Прапагандысты паспяшаліся развітацца з McDonald's, які працягвае працу

| Навіны

Нягледзячы на заяву аб сыходзе «МакДональдса» з Беларусі, гэты папулярны рэстаран, які ёсць і ў Гомелі, працягвае працу. Расійская «Вкусно — и точка» на яго месца так і не прыйшла.

Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт пакуль няма, кіраўніцтва рэстаранаў не дае каментароў, на тэлефанаванне Флагштока ў гомельскі «МакДональдс» таксама не адказалі.



«МакДональдс» у Гомелі. Фота: Яндэкс.Карты


Але раённыя прапагандысты ўжо паспяшаліся развітацца з папулярным сярод беларусаў брэндам і абліць яго брудам. Напрыклад, намеснік рэдактара рагачоўскай раёнкі, актыўная ўдзельніца мітынгаў за Лукашэнку, Жанна Шэбашава абвінаваціла «МакДональдс» у вытворчасці шкоднага фастфуду і ў тым, што «карпарацыі пляваць на людзей», што яна імкнецца да сусветнага панавання і «навязвання не толькі сваіх палітычных каштоўнасцяў, але і кухні».



Жанна Шэбашава і яе публікацыя. Фота: Instagram і скрыншот сайта газеты


Такі «палітагляд» прапагандыстка выдала 24 лістапада — ужо пасля таго, як неафіцыйна стала вядома, што «МакДональдс» застаецца ў Беларусі. Відаць, намеснік рэдактара не сочыць за навінамі і рэагуе на іх не своечасова.

Як піша Шабашава, «для нас уход "МакДональдса" с рынка — невелика потеря, и даже радостная весть»:

«Уходите, господа хорошие, и не возвращайтесь! Скатертью вам, как говорится, дорога прямо за океан! Как отметил недавно в своем выступлении по этому поводу наш президент, в Беларуси много достойных производителей, которые с удовольствием заменят заморскую сеть. Причем они организуют работу заведений общепита на достаточно высоком уровне и не нанесут вред здоровью людей. Отличный пример импортозамещения — открытие вместо "МакДональдса" новой сети "Вкусно — и точка". И произойдет это без всякого перерыва и с сохранением рабочих мест. А еще в меню новых точек быстрого питания появятся качественные белорусские продукты по приемлемым ценам».

Пэўна, прапагандыстка не разабралася, што «Вкусно — и точка» з'яўляецца расійскай кампаніяй, таму не можа быць «імпартазамяшчэннем». Да таго ж, яшчэ за два дні да публікацыі ў раёнцы незалежныя рэсурсы апублікавалі звесткі, што гэта расійская сетка не прыйдзе на месца амерыканскай.

Дарэчы, паводле звестак «Нашай нівы», менавіта Лукашэнка асабіста запатрабаваў, каб «МакДональдс» у Беларусі застаўся, і забараніў мяняць франшызу.


Скрыншот публікацыі Шэбашавай

Бензапіла, блендэр, ноўтбук, матрац. Стала вядома, што вайскоўцы РФ скралі ў Бучы і адпраўлялі з Мазыра — іх ідэнтыфікавалі

| Навіны

Следчыя Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны ідэнтыфікавалі прынамсі 18 расійскіх вайскоўцаў, якія рабавалі дамы ўкраінцаў у Бучы і Бучанскім раёне.