Новыя ўязныя знакі ў Мазырскі раён будуць аформлены па-беларуску

| Навіны | 0

Новыя ўязныя знакі на трасе паміж Лельчыцамі і Мазыром будуць мець надпісы на беларускай мове. Гэта вынікае з абвешчаных тэндараў, якія заўважыў Флагшток.



Фота з дакументацыі тэндару


Паводле гэтых дзяржзакупак, Мазырскі райвыканкам шукаў арганізацыі для вырабу і ўстаноўкі ўязнога знака «Мазырскі раён» з боку Лельчыцкага раёна. На гэта з бюджэту выдаткавалі 16 тысяч рублёў. У дакументацыі заявак размешчаныя эскізы знакаў – у абодвух выпадках надпісы павінны быць па-беларуску: «Мазырскі раён» і «Добрай дарогі».



Фота з дакументацыі тэндару


Адзін са знакаў павінен з'явіцца на трасе ўжо ў траўні, а другі – да канца чэрвеня.

Цяперашнія знакі пры ўездзе ў Мазырскі раён, прынамсі, на некаторых накірунках, мелі надпісы па-расейску.

Адметна, што новыя знакі аформлены не ў таксічнай чырвона-зялёнай расфарбоўцы, а ў колерах герба Мазырскага раёна.

В Гомельской области планируют реконструкцию мостов на трассе, которая ведет к границе с Украиной — но это будет не скоро

| Навіны

Важное обоснование для инвестиций может появиться лишь в том случае, если возобновится трансграничное сообщение между Беларусью и Украиной.

«У волонтеров руки опускаются». Зоозащитники заявили о переполненном питомнике в Гомеле — власти подтвердили

| Навіны

Зоозащитница посоветовала не отправлять животных на самовыгул: «Все собаки, которые находятся на улице, в том числе ваши хозяйские, будут отловлены или отсреляны».