Пад Гомелем выяўлены яшчэ адзін «дыфектны» пуцепровад

| Навіны | 0

«Гомельаўтадор» возьмецца за рамонт пуцеправода на развязцы каля вёскі Прыбар. Гаворка ідзе пра трасу М-8/Е95 «Мяжа РФ (Езярышча) — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны (Новая Гута)». Гэта вынікае з тэндару, абвешчанага на Электроннай гандлёвай пляцоўцы, заўважыў Флагшток.



Скрыншот Яндэкс.Карты


Скрыншот Google Maps


Паводле дакументацыі дзяржзакупкі, на рамонт выдзеляць звыш 2 млн рублёў (каля 640 тыс. даляраў) з рэспубліканскага бюджэта. У той жа час у самім праекце каштарысны кошт пазначаны ў памеры 2,3 млн рублёў.

Новы конкурс «Гомельаўтадору» на выкананне будаўнічых прац праходзіць на фоне раследвання крымінальнай справы адносна капрамонта трасы М-10 «Гомель — Кобрын».


Нагодай для правядзення рамонту пуцеправоду стала выяўленне дэфектаў канструктыўных элементаў. Сярод асноўных дэфектаў — парушэнне гідраізаляцыі маставога палатна, пралом маналітнага ўчастка пралёта, негерметычнасць дэфармацыйных швоў.

Паводле дакументацыі тэндара, рамонт пуцеправоду каля Прыбару павінен пачацца ў траўні, а скончыцца — у кастрычніку. Працягласць непасрэднага правядзення прац — пяць месяцаў.

Праектна-каштарысная дакументацыя ўжо зацверджана. Падчас правядзення работ праект прадугледжвае змены ў арганізацыі дарожнага руху з выкарыстаннем часовых схем.

Пакiнуць каментар