«Памятаць трэба, але і нельга забараняць жывым жыць». У Ветцы адмянілі Гуканне вясны з-за супадзення з датай Хатынскай трагедыі

| Навіны

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава вымушана адмяніў традыцыйнае Гуканне вясны, якое планавалі правесці 22 сакавіка ў Ветцы. Літаральна назаўтра пасля анонсу музей паведаміў:

«На жаль, адмена мерапрыемства, у сувязі з рэкамендацыяй не праводзіць масавыя мерапрыемствы ў памяць сумнай гадавіны Хатынскай трагедыі».



Фота: Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава


Відавочна, такую «рэкамендацыю» далі музею ідэолагі мясцовых органаў улады. У каментарах пацікавіліся, ці будзе перанос мерапрыемства. У музеі адказалі:

«На жаль, не, на астатнія суботы і нядзелю сакавіка, а таксама на першыя выходныя красавіка ў нас ужо запісы на майстар-класы і экскурсіі, і супрацоўнікі, што ўдзельнічаюць у Гуканні, будуць занятыя гэтай працай. А гукаюць да 7 красавіка ў нашым рэгіёне».


Хатынская трагедыя сапраўды адбылася 22 сакавіка. У гэты дзень у 1943 годзе байцы карнага атрада нацыстаў спалілі вёску разам з жыхарамі.

«Памятаць трагедыю трэба, але і нельга забараняць жывым жыць і жыццю радавацца», – выказаў меркаванне ў каментарах адзін з падпісчыкаў веткаўскага музея.

«Беларусь выбирает самый дешевый тип». Какую опасность будет нести ядерный могильник, который может появиться на Гомельщине, объяснил эксперт

| Навіны

Последствием нарушения условий захоронения радиоактивных отходов станет постепенный рост раковых и генетических патологий во всей долине зараженного водосбора.

«Вдыхали радиоактивный аэрозоль». На госТВ заявили, что радиационный фон в норме, говоря о пожаре в Чернобыльской зоне, но умолчали о главном

| Навіны

В сюжете показали дозиметр, который в принципе не мог зафиксировать изменения. На самом деле люди могли вдыхать радиоактивным аэрозолем и вот чем это опасно.