У СІЗА № 3 Гомеля знаходзіцца пад вартай гамяльчук, які быццам бы стварыў «дэструктыўны чат»

| Навіны

34-гадовага Яўгена Маранец сілавікі затрымалі яшчэ напрыканцы ліпеня 2021 года. Пра яго затрыманне адразу напісалі дзяржСМІ, але толькі зараз стала вядома прозвішча абвінавачанага, паведамляе Гомельская Вясна.


Паводле афіцыйнай інфармацыі, яго вінавацяць па арт. 342 КК РБ («Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

«Гамяльчук стварыў чат, у якім заклікаў да масавых беспарадкаў, — паведаміла адразу пасля арышту прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава. — У жніўні мінулага года мужчына стварыў дэструктыўны чат, дзе абмяркоўваліся радыкальныя дзеянні ў дачыненні да прадстаўнікоў улады. Адміністратар заклікаў удзельнічаць у масавых беспарадках, аказваць супраціў праваахоўнікам, выкарыстоўваць у дачыненні да іх гвалт, знішчаць і шкодзіць маемасць агульнанебяспечным чынам».

Таксама сілавікі паведамляюць, што Яўген Маранец — актыўны ўдзельнік праварадыкальнай каляфутбольнай групоўкі.

Сіловіч утрымліваецца пад вартай ў СІЗА № 3 Гомеля ўжо два месяцы. 


Флагшток

В Гомельской области планируют реконструкцию мостов на трассе, которая ведет к границе с Украиной — но это будет не скоро

| Навіны

Важное обоснование для инвестиций может появиться лишь в том случае, если возобновится трансграничное сообщение между Беларусью и Украиной.

«У волонтеров руки опускаются». Зоозащитники заявили о переполненном питомнике в Гомеле — власти подтвердили

| Навіны

Зоозащитница посоветовала не отправлять животных на самовыгул: «Все собаки, которые находятся на улице, в том числе ваши хозяйские, будут отловлены или отсреляны».