У Хойніках паскардзіліся на звалку — чыноўнікі вырашылі, што яе прыбяруць самі жыхары на суботніку

| Рэгіёны | 0

У чаце «дыялогу з уладай» Хойніцкага райвыканкама з'явілася паведамленне пра звалку па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Жыхарка райцэнтра даслала ў чат ролік, на якім відаць, што смеццем засыпана ўзбочына дарогі.


Скрыншот відэа


Удзельніца чату папрасіла камунальнікаў прывесці тэрыторыю ў парадак і адзначыла, што ў такім стане яна знаходзіцца ўжо на працягу трох гадоў.

Прадстаўнік камунальных службаў на гэта адказаў, што звалка, верагодна, была арганізавана жыхарамі прылеглых дамоў. Жыхарка райцэнтра пагадзілася, што магчыма і так, «але ж гэта не значыць, што ў такім выглядзе павінны знаходзіцца вуліцы».

Вырашэнне праблемы мясцовыя ўлады знайшлі праз пяць дзён і выдалі ў чаце вердыкт па пытанні звалкі:

«Уборка названай тэрыторыі плануецца ў рамках красавіцкага суботніка па навядзенні парадку на зямлі з прыцягненнем працоўных калектываў і жыхароў. Запрашаем і вас прыняць удзел».






Пакiнуць каментар