Ініцыятыва, якая імкнецца захаваць унікальныя савецкія аўтобусныя прыпынкі і папулярызуе манументальную спадчыну Беларусі, звярнула ўвагу на верагоднае знішчэнне павільёна ў вёсцы Галоўкі ў Рэчыцкім раёне на трасе М10. Цяпер дарога знаходзіцца на рэканструкцыі, і гэты прыпынак можа быць знесены.
Каштоўнасць гэтага прыпынку ў тым, што ён аздоблены мазаікай. Казачнае пано савецкага перыяду стварае сапраўдную цікавостку ў адрозненні ад аднатыпных бетонных каробак, якія цяпер ставяць на прыпынках.

Фота: Threads
Павільён у Галоўках — адзін з самых каштоўных, запланаваных пад знос сёлета, адзначае ініцыятыва і прыводзіць фотаздымкі, якімі падзяліліся падпісчыкі — шмат хто пазіраваў на фоне ўнікальнага пано, прыпынак карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў.

Фота: Threads
Паводле ініцыятывы, цяпер рыхтуюцца дакументы на статус гісторыка-культурнай каштоўнасці павільёну:
«Калі атрымаецца, то прыпынак будзе ўратаваны, калі не – то будзем намагацца выратаваць мазаіку».
У каментарах дзесяткі карыстальнікаў падтрымалі ініцыятыву.