Замест БРСМаўцаў: прыбіраць на снег на Гомельшчыне адпраўляюць асуджаных

| Рэгіёны | 0

На ўборку снегу ля Кургана Славы ў Мазыры адправілі раней асуджаных грамадзян, «не занятых у эканоміцы». Рэпартаж пра гэта выпусціла мазырскае дзяржаўнае тэлебачанне. Бясплатную працу там назвалі «прафілактычнай работай з асобамі, якія маюць судзімасць і ўхіляюцца ад афіцыйнага працаўладкавання, вядуць асацыяльны лад жыцця».

У рэпартажы гаворыцца пра тое, што ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Мазырскага РАУС стаіць на ўліку звыш тысячы асоб з нязнятай судзімасцю. Мэтай акцыі па прыборцы снегу назвалі «выхаваўчае ўздзеянне».


Скрыншот відэа ТК «Мазыр»


Раней падобныя акцыі выконвалі БРСМаўцы з шырокім піярам сваёй «дапамогі ў добраўпарадкаванні». Цяпер жа тэндэнцыя змянілася. Акцыя ў Мазыры — не першая. Дагэтуль дзяржСМІ паведамлялі пра тое, што ў Мінску чысціць снег адпраўлялі былых зняволеных. Іх прыцягвалі да ачысткі тэрыторый каля дзіцячых садоў, прытулкаў, лякарняў і іншых сацыяльных аб'ектаў у розных раёнах сталіцы. Пры гэтым акцыя афіцыйна прадстаўлялася як нібыта добраахвотная.

А пазней з'явілася інфармацыя пра аналагічныя акцыі ў рэгіёнах: у прыватнасці, у Дрыбіне Магілёўскай вобласці «падапечныя крымінальна-выканаўчай інспекцыі» ачысцілі ад снегу тэрыторыю, размешчаную каля раённага цэнтра дзіцячай творчасці. Бясплатнай працы таксама прыцягнулі раней асуджаных жыхароў раёна, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі ці адбываюць пакаранне, не звязанае з ізаляцыяй ад грамадства.

Власти Калинковичей заявили, что большинство поддержало перенос в городской парк танка для создания «зоны исторической памяти»

| Рэгіёны

Местные жители высказывали мнение, что парк должен оставаться местом отдыха, а не «исторической памяти», и ставили вопрос о размещении здесь аттракционов, а не военной техники.

В Мозыре наконец-то всерьез занялись ремонтом городских лестниц. Узнали, какие отремонтируют, когда и сколько потратят

| Рэгіёны

Сразу несколько лестниц, которые проходят через овраги и соединяют улицы и микрорайоны, начали ремонтировать либо приступят к работам в ближайшее время.