Адбыліся ператрусы ў бацькоў двух чалавек, звязаных з Флагштокам

| Палітыка

19 траўня ў Беларусі адбыліся ператрусы ў бацькоў двух чалавек, якія маюць дачыненне да Флагштока. Адзін з супрацоўнікаў ГУБОПиК адкрыта заявіў, што падобныя дзеянні будуць працягвацца да таго часу, пакуль на нашым рэсурсе будуць выходзіць новыя публікацыі.

Рэдакцыя Флагштока разглядае гэтыя дзеянні сілавых структур у кантэксце падзей апошніх гадоў — з 2022 года Гомельская вобласць апынулася ўцягнутай у вайсковую актыўнасць у сувязі з вайной Расіі супраць Украіны. Не выключана, што на фоне магчымай эскалацыі сітуацыі адбываецца спроба загадзя зачысціць інфармацыйную прастору ад незалежных і непадкантрольных медыя.

Аднак Флагшток — гэта не адзін і не два чалавекі. За шэсць гадоў працы вакол нашага медыя сфармавалася вялікая каманда. Хтосьці пакінуў праект, далучыліся новыя людзі, і каманда працягвае рэгулярна абнаўляцца і развівацца. Некаторыя з заснавальнікаў ужо даўно працягваюць свой шлях і паспяхова рэалізуюць сябе незалежна ад Флагштока.

Таму ціск на канкрэтных людзей можа разглядацца толькі як чарговая спроба запалохвання і ціску на незалежныя медыя ў Беларусі.