«Лёгкасць, свабода, творчасць — на кожным кроку». Гомельская прапагандыстка паехала натхняцца ў Літву і Польшчу

| Палітыка

Святлана Князева — работніца гомельскага тэлебачання з 15 гадовым стажам. Апошнія гады яе можна ўбачыць у якасці вядоўцы праграм на рэгіянальным «Беларусь 4 Гомель», сёння яна з'яўляецца редактарам аддзелу падрыхтоўкі тэлевізійных праграм ТРК «Гомель».



У навінных выпусках і сваіх аўтарскіх матэрыялах яна расказвае пра важнасць «рэферэндума», «генацыд беларускага народа», поспехі ў сельскай гаспадарцы, інтэграцыю з Расіяй, «варожыя» еўрапейскія краіны, а таксама пра тое, як эканоміка рэгіёна спраўляецца з заходнімі санкцыямі.



Але, мяркуючы па фотаздымках, якія яна размясціла на сваёй старонцы ў Інстаграм, адпачываць «для перазагрузкі» Князева ездзіць у еўрапейскія краіны «па прыгожых гарадах з багатай гісторыяй». У апошнія месяцы яна апублікавала справаздачу з краінаў, якія якраз і дэманізуе беларуская прапаганда — Польшчы і Літвы. Яна захапляецца старой архітэктурай, добраўпарадкаваннем. На адным з фотаздымкаў з Вільні яна напісала: «лёгкасць, свабода, творчасць — на кожным кроку».




З апошніх прапагандысцкіх рэпартажаў Святланы Князевай варта адзначыць сюжэт пра свята для ўкраінскіх дзяцей-мігрантаў, які ў выніку павярнуўся затрыманнем яго ініцыятараў. Відэашэраг з затрыманай актывісткай Алай Караленка прапагандыстка суправадзіла такімі словамі: «Нічога святога. Актывісты навязваюць нацызм, уцягваючы сваіх уласных дзяцей у экстрэмісцкую прапаганду. Фота і відэа з акцыі потым шырока разышліся па сетках пад лозунгамі, якія неабходныя заходнім куратарам».



Верагодна, цяперашняя паездка ў Еўропу — адна з апошніх магчымасцяў для прапагандысткі. Напрыклад, Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі ўжо падрыхтавала папраўкі ў правілы аб дзяржавах, грамадзяне якіх пры падачы дакументаў на візу і від на жыхарства павінны праходзіць праверкі на прадмет пагрозы нацыянальнай бяспекі і грамадскаму парадку. Ужо сёння ва ўездзе ў краіну адмаўляюць тым, хто адкрыта дэманструе падтрымку вайсковай агрэсіі РФ супраць Украіны.

С осужденными «за подписки» обращаются хуже чем с уголовниками — Илья Миронов о своих 5 сутках в ИВС

| Палітыка

Каждый раз при осмотре — наручники и на растяжку, рассказывает гомельчанин, который сидел в переполненной камере с другими задержанными за подписку на информационные паблики — массовые аресты за это продолжаются в Беларуси.