Каб затрымаць, зладзілі цэлую спецаперацыю. У Гомелі — чарговы палітычны прысуд за каментары ў Telegram

| Палітыка

У Гомелі чарговы палітычны прысуд: 2,5 гады калоніі за каментары ў Telegram. Гомельца Уладзіміра Рабчанку абвінавачвалі паводле арт. 130 ч. 1 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады) за каментары ў бок прадстаўнікоў улады і сілавікоў, якіх мужчына, па меркаванні следства, абражаў у Telegram-чатах.

Як паведамляе «Гомельская вясна», падчас суду стала вядома, што Уладзімір Рабчанка пакінуў каментар «Понимает тварь, что за всё ответить придётся» пад пастом пра намесніка міністра МУС РБ Генадзя Казакевіча ў чаце «Кіберпартызаны», а яшчэ пісаў каментары з «негатыўнай адзнакай» супрацоўнікаў МУС, суддзяў, дзяржаўных службоўцаў, супрацоўнікаў УС.




Каб затрымаць Уладзіміра, сілавікі зладзілі цэлую спецаперацыю: яны выклікалі на допыт старога сябра мужчыны — Станіслава Анзэля, атрымалі доступ да яго мабільнага тэлефона і такім чынам вышуквалі каментары Уладзіміра. Падчас суду Станіслаў патлумачыў, што распавядаў супрацоўнікам міліцыі, што ў чатах з боку Уладзіміра «былі выказванні, пасля якіх Уладзіслаў мог пацярпець».

«Я разумеў, што мяне могуць выкарыстаць як інструмент, і мне вельмі сорамна перад Валодзем», — сказаў Станіслаў у судзе.


Сам Уладзімір прызнаў сваю віну ў судзе. Суддзя Гомельскага абласнога суду Алег Харошка прызнаў Уладзіміра вінаватым і пастанавіў пакараць мужчыну на 2,5 гады пазбаўлення волі калоніі агульнага рэжыму, а таксама аштрафаваў на 100 базавых велічыняў. Мабільны тэлефон Уладзіміра суддзя вырашыў канфіскаваць у даход дзяржавы.

«Не имеют права работать в бюджетных организациях». В Гомельском облисполкоме признали политические чистки во время звонка блогера

| Палітыка | 0

Блогер из Октябрьского Андрей Паук разговорил заместителя начальника главного управления культуры Гомельского облисполкома Анастасию Лысенко.

«У властей страх из-за того, что в этих раскопках что-то не так». Прокуратура репрессирует фильм о расстрелах под Гомелем, искажая историческую правду

| Палітыка | 0

Флагшток разобрал манипуляции прокуратуры, взял комментарий у автора ленты и установил, кто причастен к репрессиям в отношении фильма.