КДБ зрабіла гомельскую валанцёрку ўдзельніцай «экстрэмісцкага фармавання»

| Палітыка

«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызнаны чат «Волонтеры. Гомель». Адпаведнае рашэнне КДБ было прынятае 8 красавіка, але пра гэта стала вядома «Вясне» 16 красавіка. Як паведамляе праваабарончая арганізацыя, у дакуменце ведамства пазначана прозвішча чалавека, які нібыта мае дачыненне да чату — гэта палітзняволеная Алена Тоцкая.

Яе абвінавачваюць у фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці ў выніку шырокамаштабных затрыманняў падчас пераследу ўладамі за падтрымку палітвязняў і іх сем'яў сацыяльным праектам прадуктовай дапамогі IneedHelpBy.



Алена Тоцкая. Фота: Вясна


Жанчына раней працавала на дзяржаўнай службе, затым была сацыяльным работнікам, а ў 2020 годзе стала актывісткай і валанцёркай.

Пазней Алена Тоцкая пісала скаргі на парушэнні заканадаўства, наведвала адкрытыя судовыя паседжанні па палітычна матываваных працэсах. У апошні час гэта стала немагчыма, і 61-гадовая жанчына спыніла актыўную валанцёрскую дзейнасць. 

Аднак 23 студзеня 2024 года яе затрымалі, прад'явілі абвінавачванне ў «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» і ўтрымліваюць у следчай турме ў Жодзіна. Паводле артыкула 361-2 Крымінальнага кодэкса пенсіянерцы пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

«Не имеют права работать в бюджетных организациях». В Гомельском облисполкоме признали политические чистки во время звонка блогера

| Палітыка | 0

Блогер из Октябрьского Андрей Паук разговорил заместителя начальника главного управления культуры Гомельского облисполкома Анастасию Лысенко.

«У властей страх из-за того, что в этих раскопках что-то не так». Прокуратура репрессирует фильм о расстрелах под Гомелем, искажая историческую правду

| Палітыка | 0

Флагшток разобрал манипуляции прокуратуры, взял комментарий у автора ленты и установил, кто причастен к репрессиям в отношении фильма.