Міністэрства інфармацыі адключыла сайт “Флагшток”

| Палітыка

Міністэрства інфармацыі адключыла гомельскі гарадскі сайт “Флагшток” (flagshtok.info). Наш сайт даступны толькі замежным карыстальнікам, а таксама праз vpn–злучэнне.  


21 жніўня Міністэрства інфармацыі апублікавала спіс інфармацыйных рэсурсаў, якія падвяргаюцца цэнзураванню. Сярод старонак, якія трапілі ў няміласць да дзяржавы — сайт “Радыё Свабода”, сайт тэлеканала “Белсат”, “Еўрарадыё”, “Салідарнасць”, "The Village". У пераліку заблакаваных рэсурсаў фігуруюць найбольш папулярныя сайты рэгіёнаў Беларусі: "Віцебскі кур'ер" (vkurier.by), "Віртуальны Брэст" (virtualbrest.by), "Народныя навіны Віцебска" (news.vitebsk.cc) і гомельскі гарадскі рэсурс “Флагшток” (flagshtok.info).  

Праблемы з доступам да нашага сайту пачаліся ў дзень выбараў 9 жніўня, але і пасля брутальнага задушэння мірных дэманстрацый па ўсёй краіне “Флагшток” заставаўся недасяжным. І вось Міністэрства інфармацыі прызнала факт адключэння. 

Трэба адзначыць, што афіцыйнага ліста ад Мінінформа рэдакцыя “Флашўтока не атрымлівала”, таму нашыя праграмісты спрабавалі аднаўляць работу сайта некалькі разоў. Але кожны раз праз пэўны час сайт зноў станавіўся недасяжным. Гэта ўказвае на наўмыснае блакаванне нашага рэсурса.    

“Флагшток” быў створаны ўсяго паўгода таму для асвятлення гарадскіх праблем. Мы засяроджваліся ў асноўным на горадабудаўнічых пытаннях, таму сайт і атрымаў досыць дзіўную, на першы погляд, назву “Флагшток” — па назве скандальнага гомельскага будаўнічага праекту. 

Нягледзячы на незаконныя перашкоды ў працы, мы працягваем інфармаваць гомельцаў пра найбольш важныя падзеі, якія адбываюцца ў нашым горадзе. Чытайце нас у сацыяльных сетках і ў тэлеграм-канале “Флагшток”.  

Верым. Можам. Пераможам! 


Флагшток


«Искренне хочу продолжить службу». Гомельская судья попросилась в КГБ, но ее не взяли

| Палітыка | 0

Во время работы в суде Советского района Елена Шайн выносила обвинительные постановления по политически мотивированным делам, но запомнилась и одним справедливым решением.