Малады шматдзетны бацька бензапілой выгнаў з дома асоб у цывільным, якія прыйшлі па яго жонку. У выніку пасадзілі яго

| Палітыка

Здарылася гэта ў Рэчыцы. Як паведамляе Наша Ніва, той дзень у дом да Міхаіла Карасёва прыйшлі двое асоб у цывільным, якія папрасілі прайсці з імі жонку мужчыны. Міхаіл спрасонку вырашыў, што гэта злодзеі, завёў бензапілу і выгнаў іх. Выявілася, што гэта лукашысты і маюць прэтэнзіі да жанчыны за антываенныя выказванні.



Міхаіл Карасёў

Як стала вядома «Нашай Ніве», гэта адбылося 2 сакавіка 2022 года. Жонка Міхаіла пабудзіла мужа, які спаў пасля працы, і сказала, што да іх прыйшлі, мабыць, міліцыянты.

Міхаіл падумаў, што ў дом уварваліся злодзеі, таму што ён да гэтага бачыў некалькі аб'яў аб тым, што ў горадзе арудуюць бандыты, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі міліцыі, а самі выманьваюць гаспадароў і рабуюць дамы.

Мужчына ўзяў бензапілу, каб прыстрашыць і выгнаць няпрошаных гасцей. Супрацоўнікі праваахоўных органаў збеглі, а праз дзесяць хвілін пасля гэтага да іх прыехаў міліцэйскі нарад.

Цяжарную жонку мужчыны паставілі на калені, ёй моцна выкруцілі рукі. У жанчыны засталіся сінякі.

Міхаілу заламалі рукі і павезлі ў аддзяленне міліцыі. Мужчыне прад'явілі 364 артыкул Крымінальнага кодэкса («Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў. Таксама з Міхаіла патрабуюць маральную кампенсацыю.

Яго жонцы далі два адміністрацыйныя артыкулы — 19.11 (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) і 24.3 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў).

Як высветлілася пасля, першапачаткова міліцыянты прыйшлі затрымліваць жонку Міхаіла за яе выказванне ў каментарах ў адным з тэлеграм-каналаў супраць вайны.

Сям’я Міхаіла шматдзетная, у пары чацвёра дзяцей. Арыштаваць жанчыну па законе не маглі, далі штраф — 600 рублёў.

У самаго Міхаіла ёсць аўтаімуннае захворванне — саркаідоз. Яму трэба прымаць неабходныя лекі, але іх у гомельскае СІЗА №3 яму не перадаюць. Апошні раз ад сваякоў мужчыны ўзялі толькі прадукты, адзенне вярнулі назад.

У лістах Міхаіл пісаў, што пакуль трымае пазітыўны настрой. Але некалькі тыдняў таму ўсё змянілася. Стан стаў дэпрэсіўны, сваякі хвалююца, што ў СІЗА мужчыну могуць катаваць.

Наколькі вядома, 29-гадовы мужчына працаваў на Рэчыцкім метызным заводзе машыністам крана і ад палітыкі быў далёкі.

Цяпер жонка Міхаіла з чатырма дзецьмі выжываюць на зберажэнні, ім дапамагаюць бацькі. Дэкрэтныя грошы (гэта агулам 700 рублёў) жанчына траціць на адваката для мужа.

«Кто-то прячется, многие разносчики повесток дома отсиделись». Как на Гомельщине проходят учения по сбору военнообязанных

| Палітыка

Со вчерашнего дня жители районов Гомельской области стали получать повестки с требованием явиться на место учебного военного сбора.