Новыя затрыманні ў Гомелі: за кратамі журналіст і навуковы супрацоўнік

| Палітыка

Гомельскаму журналісту Яўгену Меркісу можа пагражаць да 6 гадоў зняволення. 14 верасня стала вядома, што ен затрыманы ў межах крымінальнай справы, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Магчыма, журналіста абвінавачваюць па ч. 1 ст. 361 Крымінальнага кодэкса — «заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь». Гэты артыкул, які прадугледжвае да 6 гадоў зняволення, быў пазначаны ў пастанове на ператрус, аднак тут можа быць недакладнасць. Флагшток сочыць за сітуацыяй.

Нагадаем, 13 верасня сілавікі прыйшлі з вобшукам да Яўгена і затрымалі яго, а назаўтра адбыўся ператрус у ягонага бацькі. Пакуль журналіст змешчаны ў ізалятар часовага затрымання. Апошні час Яўген не займаўся журналісцкай дзейнасцю, рабіў нейтральныя допісы ў сацсетках. Апошні ягоны допіс — «Слабо России!» — з'явіўся пасля паспяховага контрнаступу ўкраінскага войска.



Яўгену Меркісу і Уладзіміру Буцькаўцу пагражаюць крымінальнымі справамі.


Таксама стала вядома, што аднаго з адміністратараў суполкі «За адзіную дзяржаўную мову Беларусі», навуковага супрацоўніка з Гомеля Уладзіміра Буцькаўца не выпусцілі на волю пасля атрыманага адміністрацыйнага арышту. На праўладным ТГ-канале з'явілася відэа, на якім бачна, як міліцыянты з прымяненнем сілы затрымліваюць мужчыну, а далей ён прызнаецца, што мадэраваў і выстаўляў навіны пра беларускую мову ў пабліку, які нядаўна абвясцілі «экстрэмісцкім фармаваннем». Мяркуючы па публікацыі, Уладзіміру пагражаюць крымінальнай справай.

«Не имеют права работать в бюджетных организациях». В Гомельском облисполкоме признали политические чистки во время звонка блогера

| Палітыка | 0

Блогер из Октябрьского Андрей Паук разговорил заместителя начальника главного управления культуры Гомельского облисполкома Анастасию Лысенко.