Што дасць прызнанне Беларусі часова акупаванай? Тлумачыць Павел Латушка

| Палітыка

Святлана Ціханоўская ў ААН заклікала прызнаць Беларусь краінай пад часовай ваеннай акупацыяй. Раней з такой жа ініцыятывай выступіў Павел Латушка — у сувязі з прысутнасцю ў Беларусі расейскіх войскаў і агрэсіі РФ у дачыненні да Украіны ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.

У размове з «Нашай Нівай» Павел Латушка патлумачыў, што «як бы супярэчліва гэта ні гучала, але такі крок павінен забяспечыць незалежнасць Беларусі, бо на яе тэрыторыі знаходзяцца замежныя войскі». Паводле палітыка, у Беларусі існуе марыянеткавы ўрад на чале з Лукашэнкам, які пасля жніўня 2020 года захапіў уладу — гэта ўрад, які цалкам падпарадкоўваецца Маскве.

Павел Латушка ўпэўнены, што большасць беларусаў не хоча, каб войскі РФ надалей заставаліся на тэрыторыі рэспублікі, таму:

«Праз інструменты міжнароднага характару мы павінны намагацца вываду расійскіх войскаў з Беларусі. Гэта таксама дае падставы ўспрымаць усе дзеянні, якія будуць ажыцяўляцца беларусамі супраць акупацыі, элементамі нацыянальна-вызваленчага руху. І інспіраваць такі рух, пазначыўшы яго канкрэтныя мэты, значэнне і сэнс».

Палітык гаворыць пра парушэнне Канстытуцыі ў сувязі са знаходжаннем войскаў РФ на тэрыторыі Беларусі і выкарыстаннем яе тэрыторыі для ажыццяўлення агрэсіі ў бок Украіны. Таксама гэта парушэнне вайсковай дактрыны рэспублікі.




Калі Беларусь афіцыйна прызнаюць часова акупаванай, то гэта будзе азначаць наступнае:

  • Любыя магчымыя дзеянні акупантаў па змене юрыдычнага статусу акупаванай тэрыторыі не будуць мець ніякай сілы з пункту гледжання міжнароднага права, якое абавязвае іх безумоўна пакінуць краіну.
  • Прадухіленне размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскай ядзернай зброі і стварэння пагроз рэгіянальнай бяспекі.
  • Ацэнка любой актыўнасці грамадзян Беларусі па супрацьстаянні ўладам і расійскай акупацыі як дзеянняў, якія здзяйсняюцца ў рамках нацыянальна-вызваленчага руху па абароне суверэнітэту і незалежнасці краіны.
  • Пазбаўленне ўрада Лукашэнкі міжнародна-прававой суб'ектнасці і прыпыненне членства Беларусі ў міжнародных арганізацыях — да спынення акупацыі і дэмакратычнага фарміравання новага ўрада. А таксама прыцягненне дзейнай улады да адказнасці за ўдзел у ваенных злачынствах.
  • Сінхранізацыя санкцый у дачыненні да Расеі і Беларусі і ліквідацыя магчымасцяў для Расеі абыходзіць санкцыі праз Беларусь.




«Усе лічаць, што менавіта Беларусь ажыццяўляе агрэсію супраць Украіны, але гэта не так. Агрэсію ажыццяўляе рэжым Лукашэнкі. Гэта вельмі важна адрозніваць. Гэта дае нам магчымасць таксама правесці лінію падзелу паміж тым, што робіць марыянеткавы ўрад і як да гэтага ставіцца беларускае грамадства», — падкрэсліў Павел Латушка.

«Искренне хочу продолжить службу». Гомельская судья попросилась в КГБ, но ее не взяли

| Палітыка | 0

Во время работы в суде Советского района Елена Шайн выносила обвинительные постановления по политически мотивированным делам, но запомнилась и одним справедливым решением.