Сяргея Ціханоўскага прызналі палітвязнем

| Выбары 2020

У тэксце заявы беларускіх праваабарончых арганізацыі, апублікаванага на сайце ПЦ «Вясна», гаворыцца пра незаконнае ўмяшальніцтва міліцыянтаў у працэс збору подпісаў за вылучэнне кандыдаткі Святланы Ціханоўскай. 


«30 траўня з тэлеграм-канала прэс-сакратара МУС стала вядома аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, удзел якім нібыта прымаў С. Ціханоўскі і іншыя затрыманыя. На дадзены момант вядома, што Ціханоўскі і яшчэ сямёра затрыманых находзяцца ў ІЧУ г. Мінска.

Падзеі, якія папярэднічалі затрыманню – заявы дзеючага кіраўніка дзяржавы А. Лукашэнкі падчас наведвання МТЗ на адрас Ціханоўскага, спроба перашкодзіць і стварыць канфліктную сітуацыю на пікеце з боку некалькіх жанчын, незаконнае ўмяшальніцтва і затрыманне С. Ціханоўскага супрацоўнікамі міліцыі, дэманстратыўнае падзенне на зямлю міліцыянера і наступная рэакцыя на інцыдэнт дзяржаўных СМІ, дазваляюць зрабіць выснову аб тым, што ў дачыненні да С. Ціханоўскага магла быць здзейсненая правакацыя. 

Аналіз відэазапісаў падзеяў і сведчанняў відавочцаў дазваляюць зрабіць высновы аб адсутнасці падставаў для затрымання С. Ціханоўскага, пералічаных ва УПК Рэспублікі Беларусь, што сведчыць аб адвольным і незаконным затрыманні С. Ціханоўскага. 

Варта нагадаць, што гэта не першы выпадак пераследу С. Ціханоўскага за мірную рэалізацыю ім свабоды мірных сходаў, выказвання меркавання і распаўсюду і збору інфармацыі. 

6 траўня гэтага года С. Ціханоўскі быў затрыманы пад г. Магілевам і змешчаны ў ІЧУ г. Гомеля. Падставай для затрымання блогера стала пастанова суда Савецкага р-на г. Гомеля аб адміністрацыйным арышце, вынесеным яшчэ ў студзені 2020 г. за ўдзел у акцыі пратэсту супраць г.зв. паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі, якая адбывалася 20 снежня 2019 г. 

19 траўня 2020 г. С. Ціханоўскі пастановай суда Савецкага р-на г. Гомеля быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзе арышту тэрмінам 15 сутак. Падставай для прыцягнення ад адказнасці стала правядзенне блогерам сустрэчаў з ягонымі падпісчыкамі ў г. Оршы і Брэсце. 

Акрамя таго суд Савецкага р-на г. Гомеля вынес пастанову аб 15-ці суткавым арышце С. Ціханоўскага за арганізацыю сустрэчаў з падпісчыкамі ў г. Салігорску і Міёрах. 

Такім чынам агульны памер адмінстрацыйнага спагнання ў дачыненні да С. Ціханоўскага на бягучы момант складае 45 сутак. Па словах С. Ціханоўскага, на яго было складзена яшчэ сем пратаколаў аб адміністратыўных правапарушэннях па арт. 23. 34 КаАП за арганізацыю сустрэчаў з падпісчыкамі ў розных гарадах Беларусі, што пагражае яму доўгатэрміновай ізаляцыяй. 

Менавіта ізаляцыя С. Ціханоўскага непасрэдна пасля абвяшчэння выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і стварэнне перашкодаў з боку адмінстрацыі ІЧУ ў допуску адваката, не дазволіла яму зарэгістраваць ініцыятыўную групы па вылучэнні ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у вызначаныя выбарчым заканадаўствам тэрміны. 

Усе пералічаныя вышэй факты дазваляюць зрабіць высновы пра наяўнасць палітычнага матыву з боку ўладаў у пераследзе С. Ціханоўскага, скіраваных на нядобраахвотнае спыненне або змяненне ягонай публічнай дзейнасці. 

Згодна з п. 3.1 Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны зняволены», зацверджаным беларускай праваабарончай супольнасцю на ІІІ Праваабарончым форуме, пазбаўленне волі ў сувязі з негвалтоўным ажыцяўленнем свабодаў, гарантаваных міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека, з’яўляецца падставай для прызнання такой асобы палітычным зняволеным з патрабаваннем неадкладнага вызвалення. 

Гэта дазваляе нам заявіць, што крымінальны пераслед С. Ціханоўскага з’яўляецца палітычнаматываваным, а сам С. Ціханоўскі палітычным зняволеным. 

У сувязі з гэтым, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, патрабуем ад уладаў Беларусі: 

Неадкладнага вызвалення С. Ціханоўскага і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго; 

Вызвалення і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да іншых затрыманых за ўдзел ў пікеце 30 траўня 2020 г. грамадзян, калі яны непасрэдна не здзяйснялі гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі», -- гаворыцца ў супольнай заяве беларускіх праваабарончых арганізацый.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» ;

РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» ; 

РГА «Прававая ініцыятыва» ; 

ППУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» ; 

ПУ «Беларускі дакументацыйны цэнтр» 

РГА «Прававая ініцыятыва»  Беларускі ПЭН-цэнтр 

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве «Хьюман Канстанта»  

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend


Волонтерка с команды Бабарико: «Назад дороги нет. Большая часть общества давно созрела к переменам»

Почему в политику пришли люди, которые ранее в ней не участвовали. Рассказ волонтерки Анастасии Кривицкой, которая собрала 375 подписей за выдвижение Виктора Бабарико.

Гомельские музыканты присоединились к культпротесту

Белорусские работники сферы культуры отказываются от участия в государственных мероприятиях. Минские актеры, режиссеры, музыканты записали видеобращение, в котором высказали свое отношение к событиям, которые сейчас происходят в Беларуси.