Святлана Ціханоўская падтрымала святароў, якія выступілі супраць гвалту

| Палітыка

Святлана Ціханоўская падтрымала рэлігійныя абшчыны і святароў, якія выступілі супраць гвалту. У адмысловым звароце, у якім палітык выказала падзяку тым святарам, якія “адчынялі дзверы цэркваў і касцёлаў, каб даць прытулак мірным пратэстоўцам, білі ў званы, дзяжурылі ля турмаў, наведвалі збітых у бальніцах і маліліся за мір і праўду”.  


Фота: belsat.eu

У пераліку служыцеляў царквы, якія падвергліся рэпрэсіям за сваю хрысціянскую пазіцыю, згадваецца прозвішча гомельскага протаіерэя Уладзіміра Драбышэўскага. Гомельскі святар, бацька шасцярых дзяцей, правёў рэкордныя для святароў 25 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мірных пратэстах з плакатам, які асуджаў гвалт на вуліцах беларускіх гарадоў.

Я звяртаюся да рэлігіёных лідараў і рэлігійных супольнасцей са словамі падзякі. Я дзякую Вам за Вашую салідарнасць з народам, які хоча спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў і дамагчыся сумленных выбараў. Падтрымка Цэркваў цяпер важная як ніколі. Сапраўдная дэмакратыя паважае веру і голас кожнага. Хай гэты голас і надалей не змаўкае, а гучыць усё больш выразна — і будзе пачуты”, — заяўляе экс–кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская. 


Флагшток