Выказваўся ў бок расейскіх вайскоўцаў. Што вядома пра новыя палітычныя справы ў Гомелі

| Палітыка

Флагшток працягвае сачыць за рэпрэсіямі на Гомельшчыне. На праўладных Тэлеграм-каналах з'явіліся публікацыі пра два новыя затрыманні па палітычна матываваных справах. Жыхара Гомеля Аляксандра Прахарэнку жорстка затрымаў АМАП. Як вынікае з апублікаванай інфармацыі, мужчыну вінавацяць па двух крымінальных артыкулах: 130 (распальванне варожасці) і 391 (абраза суддзі). У пакаянным відэа Аляксандр сказаў, што нецэнзурна выказваўся ў бок расейскіх вайскоўцаў.

Гэта сілавікі расцэньваюць як распальванне варожасці, і ў той жа час займаюцца гэтым самі. Аляксандра, які прадставіўся інжынерам па тэхніцы бяспекі РНПЦ, у публікацыі назвалі «гандляром футрам» і апублікавалі адпаведныя здымкі. У допісе адзначылі, што затрыманы двойчы на год «ездзіў на Мальдзівы» і мае «асабнякі» і аўтамабіль Tesla за 115 тысяч даляраў.



Аляксандр Прахарэнка і Ягор Рачкоўскі


За каментары ў Тэлеграм-чаце, пакінутыя яшчэ ў 2020 годзе, затрыманы беларускамоўны гамяльчук Ягор Рачкоўскі. Вядома, што раней ён працаваў эканамістам на прадпрыемстве «Малочныя прадукты». Мяркуючы па допісе на праўладным ТГ-канале, 39-гадовага мужчыну таксама вінавацяць у «распальванні варожасці» ў дачыненні да міліцыянтаў і абразе прадстаўнікоў улады.

Таксама стала вядома, што арыштаванага раней гомельскага журналіста Яўгена Меркіса вінавацяць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Праваабаронцы высветлілі, што журналісту выставілі абвінавачанне паводле крымінальнага артыкула 361-4, які прадугледжвае зняволенне ад 2 да 6 гадоў.

Напярэдадні высветлілася, што 16 верасня, меркавана, зноў затрымалі праваабаронцу з Мазыра Уладзіміра Целяпуна. Яго выклікалі ў мясцовы РУУС, але адтуль ён не выйшаў. Вядома, што праваабаронцу выклікалі для «падпісання выпраўленых адміністрацыйных пратаколаў».



Уладзімір Целяпун


Як тлумачыць «Вясна», над праваабаронцам 12 і 13 верасня праходзіў суд, падчас якога высветліліся нестыкоўкі ў пратаколах: да прыкладу, пратакол апытання быў датаваны днём раней, чым пратакол аб самім адміністрацыйным правапарушэнні. Таму суддзя накіраваў адміністрацыйную справу ў дачыненні да Целяпуна на дапрацоўку, а пасля рашэння суда праваабаронцу выпусцілі. На тым пасяджэнні праваабаронцу стала дрэнна — і яму выклікалі хуткую дапамогу. Агулам супраць Уладзіміра раней склалі чатыры пратаколы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). За рэпосты ў сацсетках з рэгіянальнага праваабарончага сайта «Палеская Вясна». Целяпуна затрымалі 3 верасня і затым асудзілі на 10 сутак арышту.

«Искренне хочу продолжить службу». Гомельская судья попросилась в КГБ, но ее не взяли

| Палітыка | 0

Во время работы в суде Советского района Елена Шайн выносила обвинительные постановления по политически мотивированным делам, но запомнилась и одним справедливым решением.