За блакітна-жоўтыя балонікі і «фатаграфаванне, выконваючы жоўта-сінюю гаму». Як пераследуюць беларусаў, якія выказваюцца супраць вайны

| Палітыка

Ужо 45 дзень як Расія атакуе Украіну. І роўна столькі беларусы штодзённа выказваюць сваю нязгоду з расійскай агрэсіяй, якая ў тым ліку адбываецца з тэрыторыі Беларусі. Ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну за антываенныя акцыі пратэсту па ўсёй краіне было затрымана мінімум 1 500 чалавек. Большасць з іх улады пераследуюць па адміністрацыйных справах, а супраць некаторых узбуджаюць крымінальныя справы. Беларусаў кідаюць за краты за запуск балонікаў, адзенне і сімволіку ў блакітна-жоўтых колерах, за кветкі каля ўкраінскай амбасады і за гукавы сігнал падчас мітынгу. Акцыі пратэсту праходзяць нават у Дрыбіне, Докшыцах, Шуміліна і Ушачах. Акрамя гэтага, «партызаны» ў Беларусі вядуць «рэйкавую вайну». У гарадах, дзе адбываюцца дыверсіі, сілавікі ладзяць ператрусы, затрымліваюць мясцовых, а потым адпраўляюць іх на «суткі». Самі міліцыянты ў пратаколах называюць вайну «вайсковай аперацыяй Расіі ва Украіне». «Вясна» распавядае, якімі метадамі беларусы выказваюць свой пратэст супраць вайны і як за гэта іх пераследуюць улады. Прыводзім звесткі па Гомельшчыне.


Мазыр і Калінкавічы: судзілі за «публічнае знаходжанне без руху на адным месцы»




Пратэстнае графіці ў Мазыры


У Мазыры 27 лютага затрымалі кампанію з шасці чалавек, якія прыехалі з Калінкавічаў. У 17:00 па ўсёй краіне была анансаваная антываенная акцыя. Як паведамляе «Палеская Вясна», затрымалі іх па ініцыятыве мазырскага ўчастковага. Згодна з яго рапартам, «тры жанчыны і тры мужчыны, якія пры іншых мімаходных грамадзянах, працяглы час знаходзіліся на адным месцы без руху, чым публічна дэманстравалі сваю масавую скупнасць».

У выніку, за «публічнае знаходжанне без руху на адным месцы» на ўсіх склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП. Судзілі іх у розных судах: у Мазыры і Калінкавічах.

Вядома, што траім жанчынам прызначылі 70 і 15 базавых штрафу (2240 і 480 рублёў адпаведна), мужчыне — 800 рублёў штрафу.


Гомель: «суткі» за «фатаграфаванне на лаўцы, выконваючы жоўта-сінюю гаму»




Пратэстнае графіці ў Гомелі


Гомельскія міліцыянты складалі на мясцовых жыхароў пратаколы па арт. 24.23 КаАП за лозунгі супраць вайны ва Украіне, за запуск балонікаў блакітна-жоўтых колераў і нават за «навукова-практычнае мерапрыемства» з выкарыстаннем плакатаў супраць вайны.

Так, Ірына Кучвальская 27 лютага праводзіла каля школы «асветніцкую акцыю, навукова-практычнае мерапрыемства, выкарыстоўваючы два плакаты з патрабаваннямі грамадзянам, якія прыходзілі для галасавання на рэферэндуме, каб паўплываць на іх думку з нагоды падзеяў, якія адбываюцца ў Беларусі і ва Украіне». Суд арыштаваў яе на 15 сутак.

Яшчэ траіх жанчын асудзілі за заклікі да ўдзелу ў акцыях пратэсту. Адну жанчыну адправілі ў ізалятар на 15 сутак, яшчэ двух аштрафавалі на 20 базавых велічыняў (480 рублёў).

За запуск блакітна-жоўтых балонікаў каля выбарчага ўчастку гамельчука арыштавалі на 14 сутак.

Адна з мясцовых жыхарак апынулася за кратамі за тое, што «фатаграфавалася на лаўцы, выконваючы жоўта-сінюю гаму».

Вядома, што яшчэ мінімум траіх гамельчукоў асудзілі на 15 сутак арышту за лозунгі супраць вайны.

«Искренне хочу продолжить службу». Гомельская судья попросилась в КГБ, но ее не взяли

| Палітыка | 0

Во время работы в суде Советского района Елена Шайн выносила обвинительные постановления по политически мотивированным делам, но запомнилась и одним справедливым решением.