За перадачу фота расійскай вайсковай тэхнікі ТГ-каналам затрыманыя як мінімум трое жыхароў Гомеля

| Палітыка

Стала вядома пра затрыманне ў Гомельскай вобласці 30-гадовага IT-спецыяліста Андрэя Уткіна, перадае Вясна. На праўладных тэлеграм-каналах паведамляецца, што мужчына сфатаграфаў калону расійскай вайсковай тэхнікі і даслаў каналу «Беларускі Гаюн», які 15 сакавіка быў абвешчаны экстрэмісцкім фарміраваннем.



Фота мае ілюстратыўны характар


Па папярэдняй інфармацыі, Андрэю інкрымінуецца арт. 361-1 КК («удзел у экстрэмісцкім фарміраванні») і арт. 361-4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).




Таксама стала вядома пра затрыманне жыхара Гомеля Алега Барадзіна. Нагода — мужчына зняў на вакзале абласнога цэнтра відэа з вайсковай тэхнікай і адправіў «экстрэмісцкаму тэлеграм-каналу».  Па папярэдняй інфармацыі, распачата крымінальная справа па арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне да 6 гадоў калоніі.





Раней паведамлялася пра затрыманне гомельскага чыгуначніка Аляксандра Лучыновіча за фатаграфаванне тэхнікі і адпраўку фота ў тг-канал «Беларускі Гаюн».