Жыхары Чачэрску асвісталі ідэалагіню

| Палітыка

У Чачэрску прайшоў пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай. У 8-тысячным горадзе на апазіцыйны сход прыйшлі некалькі сотняў чалавек. І гэта без прысутнасці альтэрнатыўнай кандыдаткі. Такога горад не бачыў за ўсю сваю гісторыю. “Флагшток” адзняў відэа пра чачэрскі пікет, якое набрала больш за 110 тыс. праглядаў.   

 

Самым вострым момантам сустрэчы стаў сеанс самавыкрывальніцтва байца ідэалагічнага фронту і былой кіраўнічкі раённага прафсаюза работнікаў культуры Вольгі Ігнаценкі. Прыхільніца ўлады назвала ўсё, што прагучала на мітынгу, трызненнем. І, нечакана для сябе самой, атрымала зваротную сувязь у выглядзе свісту. Прыводзім поўны тэкст выступу былой прафсаюзніцы, які выклікаў абурэнне жыхароў Чачэрску.  


Вольга Ігнаценка, экс-кіраўнік раённага прафсаюзу работнікаў культуры: 

Я многае чула, не верыла многаму. Цяпер вось сваімі вачыма ўбачыла. Вы сапраўды вядзецеся на ўсю гэтую лухту? Вы сапраўды хочаце, каб намі кіравала "кухарка"? Мы ж нашую “квітнеючую” Беларусь разбурым! Ну, разбурайце... 

Пасля гэтай прамовы, якую людзі спынілі абуранымі крыкамі, да вольнага мікрафону сталі выходзіць мясцовыя педагогі. Настаўніца беларускай мовы з 40-гадовым стажам выказалася адразу пасля выступу Вольгі Ігнаценкі:

Дарагія жыхары Чачэрску! Я не веру, што мы можам разбураць! Беларускі народ — стваральнік. Тут шмат таленавітых настаўнікаў працавала і зараз працуюць. Тут такія былі “выхадцы ў людзі”, на якіх таксама трымаецца зямля. Хто заклікае на плошчу? На плошчу народ сёння гоніць улада. Я 42 гады працую настаўнікам, праз мае рукі прайшлі тысячы людзей. Я прашу настаўнікаў быць сумленнымі, прашу служыць народу. Прэзідэнт гаворыць, што добра працаваў. Дык і мы ж добра працавалі! І былі лаўрэатамі прэзідэнцкіх прэмій, але сёння краіне патрэбныя перамены.  

Іншыя выступоўцы, якія падыходзілі да мікрафону, таксама заклікалі сябраў участковых выбарчых камісій не браць грэх на душу, удзельнічаючы ў фальсіфікацыях выбараў.  


Флагшток

 

«Искренне хочу продолжить службу». Гомельская судья попросилась в КГБ, но ее не взяли

| Палітыка | 0

Во время работы в суде Советского района Елена Шайн выносила обвинительные постановления по политически мотивированным делам, но запомнилась и одним справедливым решением.