Зніклую журналістку Ларысу Шчыракову знайшлі ў ізалятары

| Палітыка

Як паведамляе Радыё Свабода, учора 4 верасня перастала выходзіць на сувязь гомельская журналістка Ларыса Шчыракова. Выявілася, што журналістка цяпер знаходзіцца ў гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня. 


 Яе сябры і калегі забілі трывогу. Выявілася, што журналістка цяпер знаходзіцца ў гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Дзяжурны ІЧУ адмовіўся казаць, з якой прычыны яе затрымалі. Шчыракову забіралі ў міліцыю на гэтым тыдні, склалі пратакол паводле артыкулу 23.34 КаАП — нібыта за "ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве". 30 жніўня Ларыса Шчыракова была на Маршы міру ў Гомлі ў якасьці журналіста. 3 верасня меў быць суд, але яго адклалі, бо адправілі пратакол на дапрацоўку. 

 У Шчыраковай ёсьць сын 13 гадоў. Калі яе забіралі на гэтым тыдні ў міліцыю, то пагражалі адправіць сына ў прытулак. У міліцыі журналістыцы зрабілася блага, яе шпіталізавалі, а потым выпісалі.

Як паведамляюць актывісты, якія дзяжураць у судах і чакаюць справы затрыманых гомельцаў па палітычна матываваных справах, суд над Ларысай Шчыраковай мусіць адбыцца сёння 4 жніўня ў 15.00 у судзе Гомельскага раёна.


Флагшток