Таталітарная ўтопія, ператвораная ў рэальнасць. Топ самых абсурдных падзеяў 2021 года

| Горад

2021 год быў сумны і цяжкі для гомельцаў: вялікая колькасць палітычных судоў і затрыманняў па палітычных матывах увесь час дэмаралізоўвалі гараджанаў. Але ж гэты год быў насычаны не толькі рэпрэсіямі. Сёлета таталітарная ўтопія ў нашай краіне стала рэчаіснасцю. Флагшток прыгадвае самыя абсурдныя падзеі сыходзячага года — гарадскія святы і ўчынкі службовых асобаў, якія прымусілі ўсміхацца, здзіўляцца, а кагосьці і хавацца ад сораму.






Вертыкальшчыкі — гэта народ, народ — гэта самазванцы


У лютым 2021 года ў Беларусі прайшоў вялікі форум вертыкальшчыкаў пад гучнай назвай Усебеларускі народны сход. Сама назва падзеі даносіла да грамадства думку, што на сход паедуць тыповыя прадстаўнікі народу (настаўнікі, медыкі, калгаснікі, рабочыя і г. д.), якія будуць прадстаўляць інтарэсы такіх жа як яны — звычайных беларускіх грамадзянаў. Але на практыцы дэлегатамі сталі ідэолагі, чыноўнікі і праўладныя дэпутаты, даходы якіх у 4–7,5 разоў перавышаюць сярэднестатыстычны заробак жыхара Гомельшчыны. Самі ж вертыкальшчыкі пампезна выпраўлялі на з’езд дэлегатаў — з шарыкамі і пажаданнямі, быццам бы ўвесь народ Беларусі ганарыцца сваімі «прадстаўнікамі». Але на практыцы з кропкі гледжання народу ўсё выглядала зусім не так.







Барацьба з «хаосам і беспарадкам»  (насамрэч з дзецьмі, якія напісалі на асфальце «Жыве Беларусь»)


У 2021 годзе партызаны Добруша нагадвалі ўладам пра сваю грамадзянскую пазіцыю праз бел-чырвона-белыя роспісы гарадскіх слупоў і сценаў. Дайшло да таго, што старшыня Добрушскага райвыканкама Дзмітрый Козел пачаў заклікаць гараджанаў даносіць на партызан, каб «не дать превратить город и деревни в очаги хаоса и беспорядка».




Цікава, што ў тым жа Добрушы міліцыянты пахваліліся ў раёнцы, што затрымалі вучаніц малодшых класаў, якія напісалі на асфальце «Жыве Беларусь».

«Нарушение пресекли, родителей привлекли к ответственности. Благо, ущерб городу не был нанесен — надписи легко смылись водой», — адсправаздачылася добрушская раёнка.




Убыткі — гэта прыбыткі


Увесь год кіраўніцтва Гомсяльмаша распавядала пра дасягненні і поспехі прадпрыемства. Камічнасць сітуацыі ў тым, што завод з’яўляецца самым стратным на Гомельшчыне. Але ідэолагаў гэта не спыняла: пад іх кіраўніцтвам былі створаныя шматлікія «шэдэўры» прапагандысцкай відэатворчасці. Змест відэаролікаў павінен быў даказаць заможнасць і значнасць прадпрыемства, распавесці пра прыхільнасць работнікаў да «ідэяў партыі» і іх любоў да роднага завода.



Патрыятычна-прапагандысцкі відэаролік пра квітнеючы Гомсяльмаш



Працэс стварэння роліку пад кіраўніцтвам рэжысёра Пятра Свярдлова




Армія з «народам» (з тым, які ездзіў на ВНС)


Сімвалам арміі Лукашэнкі стаў гомельскі ваенком Андрэй Крываносаў. Увесь год ён прыцягваў увагу сваймі ўчынкамі: перадаваў усім зарад энергіі і рашучасці ад галоўнакамандуючага, даваў прысягу вернасці «ідэям партыі» і нават прапаноўваў стварыць беларускі інтэрнэт (каб беларусы не хадзілі на дэструктыўныя рэсурсы).




Кривоносов пообещал Лукашенко реконструкцию Партизанской крынички в Гомеле, но что-то пошло не так

На VI Всебелорусском народном собрании военный комиссар Гомельской области Андрей Кривоносов заявил Александру Лукашенко, что под Гомелем будет реконструирован монументальный комплекс «Партизанская крыничка».






Шчаслівы народ — з пандусам і святамі



Увесь год гомельскія чыноўнікі нешта святкавалі (свята ідэолага, міліцыянера, машынабудаўніка, пажарнай службы, народнага адзінства і г. д.) і адкрывалі. На святы прыязджалі малацілкі, жаткі і нават даільныя апараты. Найбольш незвычайныя мерапрыемствы: старшыня Гомельскага аблвыканкама
Геннадзь Салавей адкрыў конкурс асемянатараў Гомельшчыны, а дэпутат Аляксандр Данчанка адкрыў з чырвонай стужкай і шарыкамі аж цэлы пандус, зроблены з двух металічных швелераў. Ці было гэта цікава людзям? Хутчэй смешна. 



Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Аляксандр Данчанка ўрачыста адкрыў у Гомелі каля дзіцячай паліклінікі па вуліцы 8-я Іншагародняя калясачную і пандус. Усё сур'ёзна: са стужкай, шарыкамі і асвятленнем падзеі дзяржСМІ


Старшыня Гомельскага аблвыканкама адкрыў абласны конкурс асемянатараў



Генацыд беларускага народу


Увесь год беларускія ўлады займаліся генацыдам беларускага народу. То бок, наадварот — яны даказвалі, што беларускі народ падвергся генацыду падчас Другой сусветнай вайны. У прынцыпе, мала такіх беларусаў, якія будуць аспрэчваць, што наступствы той вайны былі жудасныя і трагічныя для Беларусі. Але слова генацыд набыла для ідэолагаў асаблівае значэнне: яно гучала на дыялогавых пляцоўках, на гарадскіх мерапрыемствах. У выканкамах, школах і ўніверсітэтах. «Культ генацыду» дайшоў да абсурду. Напрыклад, на Дзень горада ў Гомелі на набярэжнай была ўсталявана перадвіжная брацкая магіла, пасля з’явілася партатыўная Хатынь.








ТЭМПЫ ПРЫРОСТУ ПАМЕНШЫЛІСЯ! (але нязначна)


Увесь год гомельцы атрымлівалі вельмі мала інфармацыі пра распаўсюд каронавіруснай інфекцыі. На старонках дзяржаўных СМІ час ад часу з'яўлялася несуцяшальная інфармацыя, але яна часта была прыхаваная пад гучнымі загалоўкамі кшталту: «Тэмпы прыросту паменшыліся». 


Власти удаляют информацию: в Гомельской области заметный рост заболеваемости COVID-19, а больницы практически заполнены

Вчера, 21 июня, газета Гомельского облисполкома «Гомельская праўда», сославшись на свой тг-канал «Ежу понятно», сообщила о резком росте заболеваемости COVID-19 в Гомельской области.



На змаганне з альтэрнатыўнай інфармацыяй, якая не была такой пазітыўнай, улады прыцягвалі ўсе ідэалагічныя рэсурсы. А каб прадэманстраваць свой клопат, улады не абышліся без «паказухі»: для барацьбы з каронавірусам старшыня Гомельскага гарвыканкама Пётр Кірычэнка падарыў медыкам спісаны транспарт гомельскіх спецслужбаў. Акцыя была б някепскай, калі б аўто не былі ў стане металалому, ці іх перадача ў медыцынскія ўстановы прайшла б без стужак і ўрачыстасцяў.  



Глава города торжественно «подарил» медикам списанный автотранспорт спецслужб для борьбы с коронавирусом

В Гомеле произошел весьма необычный акт благотворительности. Областные МЧС, МВД, Следственный комитет, ОАО «Гомельоблавтотранс» и ПО «Белоруснефть» подарили ключи от своих транспортных средств Гомельской центральной городской поликлинике.




Праўда — гэта хлусня


У 2021 годзе ў Беларусі 13 незалежных СМІ былі прызнаныя ўладамі экстрэмісцкімі. За падпіску на гэтыя СМІ ці на тг-каналы, якія маюць такі ж статус, беларусы могуць атрымаць суткі ці штраф.




Аднойчы галоўная старонка газеты Гомельскага аблвыканкама выглядала вось так — ідэолагі вобласці спрабавалі даказаць, што ўся неафіцыйная інфармацыя правакацыйная і экстрэмісцкая



Наш рэсурс не выключэнне — у чэрвені тг-канал Флагштока быў прызнаны экстрэмісцкім. З гэтага часу «сімвал патрыятызму» гомельскіх чыноўнікаў шмат якія гараджане баяцца называць у слых. Цяпер флагшток — гэта не толькі сімвал карупцыі і марнатраўства, але і экстрэмізму.



Флагшток и стройки на Комиссарова: что объединяет проекты и как чиновники пытаются их узаконить

В этой статье мы расскажем, как гомельские чиновники пытались узаконить флагшток, что они просили у Лукашенко для этого, и как связан флагшток с двумя другими резонансными стройками в центре города на улице Комиссарова.


После признания проекта застройки зеленой зоны между Севруками и Новобелицой «невозможной», предприниматели начали строительные работы

| Горад

На пойменной территории между деревней Севруки и заливом реки Сож началась строительная активность: работает экскаватор, ездят самосвалы и разгружаются строительные материалы. Флагшток постарался узнать, почему работает строительная техника, если архитектурно-строительная концепция была отвергнута гражданами и местными властями.

Бренд Гомеля: точка «G» или перевалочный пункт? Мнение эколога Дмитрия Янкова

| Горад

Если вбить в поисковик «бренд Гомеля», то первые и практически единственные ссылки на эту тему будут о конкурсе, проводимом горисполкомом. Как понимает горисполком бренд нашего города?