У сеціве з'явілася выява праекта новага гандлёвага цэнтра ў прыпаркавай зоне Гомеля

| Горад | 2

Выява праекту новага гандлёвага цэнтра апублікаваная ў тг-канале старшыні Гомельскага гарвыканкама Уладзіміра Прывалава. Будынак плануецца ўзвесці ў гістарычным цэнтры на месцы даўгабуду на вуліцы Пралетарскай. Згодна рэндару, на месцы тратуара плануецца месца для паркавання аўто.



Будынак аўтарства ТДА «Стройкомплекстехніка» прайшоў праз горадабудаўнічы савет яшчэ ў 2019 годзе, але рэндары з'явіліся толькі зараз.


Праект пабудовы адміністрацыйна-гаспадарчага будынка (крыніца: Тг-канал Привалов. Официально)


Гандлёвы цэнтр плануецца пабудаваць у гістарычным цэнтры ў прыпаркавай зоне. Але будаўніцтва на гэтай тэрыторыі абмяжоўваецца палажэннямі артыкулу 110 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, а таксама Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 27.06.2011 № 24, пункт 25. 

Якім чынам будынак са спрэчнай архітэктурай прайшоў праз узгадненне горадабудаўнічага савету, невядома.


Візуалізацыя праекта адміністрацыйна-гаспадарчага будынка 


За апошнія гады грамадскія актывісты неаднаразова звярталі ўвагу на парушэнне чыноўнікамі Гомеля заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны: падчас будаўніцтва флагштока на цэнтральнай плошчы і будаўніцтва новага корпуса БСМП на вуліцы Камісарава.


Флагшток и стройки на Комиссарова: что объединяет проекты и как чиновники пытаются их узаконить

В этой статье мы расскажем, как гомельские чиновники пытались узаконить флагшток, что они просили у Лукашенко для этого, и как связан флагшток с двумя другими резонансными стройками в центре города на улице Комиссарова.


Пакiнуць каментар

Свет

02.03.2023

Да я бы только за такие проекты возненавидела бы местных властей. И не нужен для этого Лукашенко.

Свет

02.03.2023

Да я бы только за такие проекты возненавидела бы местных властей. И не нужен для этого Лукашенко.

Девять лет без перемен. Долгострой на улице Народного Ополчения отметил еще один год

| Горад | 0

Сваи потенциального торгового центра на улице Народного ополчения в Гомеле не могут продать уже больше года. Тем временем, чиновники уже сообщили, что на объекте идут работы.