Актуальны стан закінутых сядзібаў у чарнобыльскай зоне паказалі на Веткаўшчыне

| Навіны

Да 40-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС распавядаем пра старадаўнія закінутыя сядзібы, якія засталіся ў зоне адсялення на Гомельшчыне. Актуальны стан дзвюх такіх сядзібаў у зоне Веткаўскага раёну паказала газета «Голас Веткаўшчыны».

Адна з іх дастатковая вядомая і зарэгістраваная ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Гэта помнік архітэктуры пачатку XIX стагоддзя – былы сядзібны дом у адселенай вёсцы Рэчкі. Хто быў яго ўладальнікам, дакладных звестак няма. 



Фота: «Голас Веткаўшчыны»


У крыніцах толькі сустракаюцца ўзгадкі ўладальнікаў вёскі Васільевых, Пячкоўскіх і Бычкоўскіх. Некаторыя называюць будынак сядзібай Шульцаў. Пасля рэвалюцыі бальшавікоў сядзібу нацыяналізавалі і пазней размясцілі ў ёй вінзавод.



Фота: «Голас Веткаўшчыны»


У былой вёсцы Пацёсы засталіся руіны з чырвонай цэглы. Яны нагадваюць будынак сядзібы, а ў савецкі час, як кажуць мясцовыя, тут быў калгасны клуб. 

Пра тое, што ў Пацёсах калісьці была панская сядзіба, аўтару веткаўскай раёнкі распавядала 90-гадовая Вольга Кажамякіна з Рудні-Стаўбунскай. Яе родная бабуля Паліна Кавальская некалькі дзесяцігоддзяў служыла ў гэтым маёнтку. Паводле яе, пан актыўна займаўся жывёлагадоўляй. У 1916 годзе з'ехаў у эміграцыю, прадчуваючы бальшавіцкую навалу.



Фота: «Голас Веткаўшчыны»


Таксама ў ліквідаванай вёсцы Быкавец знаходзіліся фальварак і драўляная сядзіба. Аднак іх слядоў аўтар матэрыялу не знайшла.

Пра сядзібы ў адселеных вёсках іншых раёнаў Гомельшчыны раней распавядаў Флагшток. Глядзіце відэа і чытайце па спасылках:


Закінутая вёска ў зоне адчужэння: як выглядаў маёнтак у Дзям’янках сто гадоў таму

Перад вамі — 3D-рэканструкцыя сядзібы ў вёсцы Дзям’янкі, аднаго з самых загадкавых і малавядомых месцаў паўднёва-ўсходняй Беларусі. Сёння Дзям’янкі, а яе галоўны сімвал — руіны маёнтка, якія і цяпер вылучаюцца сярод закінутай мясцовасці.




«Мы открыли пожарный гидрант и теперь не знаем, куда отвести воду». Известный ученый рассказал о проблемах строительства ядерного могильника в Беларуси

| Навіны

На вопросы Флагштока ответил междисциплинарный исследователь, изобретатель и научный журналист с бэкграундом в радиационной и коллоидной химии Сергей Бесараб.