«Цяпер "патрыётаў" могуць таксама затрымаць за падпіску». Гісторыя Лебедзева атрымала працяг — яго пачалі буліць у праўладных колах

| Навіны | 1

Праўладнага актывіста з Гомеля Аляксандра Лебедзева могуць выключыць з пралукашэнкаўскага аб’яднання «Патриоты Беларуси» і камуністычнай партыі. Аб гэтым Флагшток даведаўся ад чалавека, які блізка знаёмы з дзейнасцю аб’яднання.





«Произошла классическая чудовищная ошибка». В Гомеле за «экстремизм» задержали провластного активиста Александра Лебедева

1 сентября волонтеры поисково-спасательного объединения Симуран объявили о начале поисков Александра Лебедева. Флагшток узнал причину пропажи провластного активиста, которого уже нашли.



Тыдзень таму Аляксандра Лебедзева затрымалі за падпіску на экстрэмісцкі рэсурс. Але ў ізалятары ён правёў толькі ноч. Пасля гэтага выпадку ў аб’яднанні «Патриоты Беларуси» задумаліся аб выключэнні Аляксандра з арганізацыі.

«Яго выпадак разглядаўся як быццам на камсамольскім сходзе. Ён стаў нязручнай асобай не толькі таму, што адсядзеў за падпіску. А таму, што пра Сашу напісалі апазіцыйныя рэсурсы».


Пакуль Аляксандра не выключылі з аб’яднання. Іншыя актывісты заступіліся за яго.

«Саша ўдзельнічае ва ўсіх мерапрыемствах. Шмат людзей выказаліся ў падтрымку Сашы. Таксама некаторыя абураныя, што "патрыётаў" цяпер могуць таксама затрымаць за любую падпіску. Цяпер трэба правяраць усе гэтыя рэсурсы — на што ты падпісаны. А Сашу, дарэчы, затрымалі за падпіску Вконтакте».


Таксама стала вядома, што Аляксандра хацелі выключыць і з камуністычнай партыі. Аб гэтым ён паведаміў сваім сябрам з аб’яднання «Патриоты Беларуси».

На сёння з усіх акаўнтаў у розных сацыяльных сетках Аляксандра выдаленыя многія яго ранейшыя допісы. На яго старонцы Вконтакте знікла інфармацыя аб тым, што ён з'яўляецца членам камуністычнай партыі.

Пакiнуць каментар

БЧБ

09.09.2023

Сашка, ты малайчына! Мы за цябе трымаем кулачкі.