«Заўтра пачнецца адміністрацыйная альбо крымінальная справа». Гомельскі правакатар заявіў, што аштрафаваны за «экстрэмізм» і цяпер у вышуку

| Навіны | 1

Вядомы сваімі правакацыямі, фэйкамі і даносамі жыхар Гомеля Яўген Катляроў (ён жа — «Мікіта Канцавой» і «Яўген Какойта») паскардзіўся на пераслед. У сваім новым відэа ён звярнуўся да падпісчыкаў па-беларуску і заявіў:

«Наступныя відэаматэрыялы будуць, хутчэй за ўсё, на беларускай мове. Бо пару дзён таму я атрымаў 15 базавых за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі. Зараз я абвешчаны ў вышук — не ведаю, чаму. І заўтра, хутчэй за ўсё, пачнецца новая адміністрацыйная альбо крымінальная справа. Таму лепей размаўляць на беларускай мове, каб не ўсе ведалі, што гаворыцца ў гэтых роліках. Але я вывучу беларускую мову, я абяцаю» [памылкі папраўлены Флагштокам].


У раскладах судоў новых спраў у дачыненні Катлярова пакуль няма. 

Раней ён пачысціў свае сацыяльныя сеткі і выдаліў свой Тэлеграм-канал — быццам бы з-за пагрозаў з боку сілавікоў.

Таксама нядаўна Катляроў распавядаў, як схадзіў на прыём у Гомельскі аблвыканкам і расчараваўся ва ўладзе.





Пакiнуць каментар

Тот, кто вырвался из этого

22.01.2024

Как показывает ситуация - дно в Беларуси бездонное. Черная дыра в середине Европы