Пасля напісання зваротаў у дзяржорганы актывісту з Гомеля прысудзілі прымусовае лячэнне

| Палітыка | 0

Праваабаронцы «Вясны» паведамілі, што Суд Цэнтральнага раёна Гомеля накіраваў на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычны стацыянар Валерыя Яроцкага, якога абвінавачвалі ў паклёпе (арт. 188 КК) і паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК). 



Валерый Яроцкі 


Пастанову прыняў суддзя Віктар Казачок яшчэ 19 ліпеня, аднак падрабязнасці справы сталі вядомыя праваабаронцам толькі зараз.

Па матэрыялах справы, Яроцкі адправіў у КДБ, МУС, пракуратуру і Цэнтральную камісію па выбарах і рэферэндумах рукапісныя і электронныя лісты, у якіх абвінаваціў Лукашэнку ў цяжкіх злачынствах.

У судовых дакументах пазначаны прычыны рэпрэсавання Яроцкага:

«...падрыхтаваў друкаваныя і рукапісныя тэксты, у якіх утрымліваюцца загадзя ілжывыя і прыніжаючыя гонар і годнасць звесткі ў дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку спалучаныя з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Затым накіраваў друкаваныя і рукапісныя тэксты ў адрас дзяржаўных органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь, КДБ Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў, Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў і іншых дзяржаўных устаноў, даступных для свабоднага прагляду, капіявання і азнаямлення шырокага кола асоб».




Фрагмент дакумента з базы судовых рашэнняў Беларусі


Суд пастанавіў ужыць, на падставе ч. 2 арт. 102 КК Рэспублікі Беларусь, у дачыненні да Яроцкага прымусовыя меры бяспекі і лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары са звычайным назіраннем.

Тым не меней Валерыя Яроцкага ўнеслі ў «Спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

Валерый Яроцкі — ураджэнец Жлобіна, неаднаразова з’яўляўся назіральнікам на выбарах ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту. У 2019 годзе мужчына стаў чэмпіёнам гораду па шахматах.


У 2022 другім годзе 68-гадовы жыхар Гомельскага раёна Мікалай Віцікаў апынуўся ў турме пасля зварота ў «раёнку». Галоўнай рэдактарцы не спадабаліся выказванні пенсіянера на палітычную тэму.
 

Государственный строй назвал «лукашизмом», а ВНС — «шабашем». На что обиделась редактор газеты «Маяк», которая вызвала милицию на читателя

Экс-депутат сельсовета Гомельского района решил поделиться своими предложениями по конституции, а его за это посадили в СИЗО. Поучительная история о том, кто и как в Беларуси может высказываться о проекте новой конституции.



Пакiнуць каментар

«Искренне хочу продолжить службу». Гомельская судья попросилась в КГБ, но ее не взяли

| Палітыка | 0

Во время работы в суде Советского района Елена Шайн выносила обвинительные постановления по политически мотивированным делам, но запомнилась и одним справедливым решением.