Сяргей Ціханоўскі можа правесці за кратамі месяц

| Выбары 2020

Гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага, верагодна, пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання на дадатковыя 14 сутак. Пра гэта паведамляюць шэраг інстаграм-акаўнтаў, на якіх размяшчаецца кантэнт ютуб-канала “Страна для жизни”. Дадзеную інфармацыю пацвердзіў таксама гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка са спасылкай на словы жонкі Ціханоўскага Святланы. 



На старонцы берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна ў мінулыя суткі публікаваўся допіс, з якога вынікае, што “Ціханоўскага кідаюць з камеры ў камеру, дзе ўтрымліваюцца зняволеныя з рознымі хваробамі і вірусамі.” Адпаведна, здароўю заснавальніка ютуб-канала “Страна для жизни” можа пагражаць небяспека.

Нагадаем, Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы праваахоўнікамі 6 мая ў Магілёве і дастаўлены для адбывання пакарання ў гомельскі ізалятар часовага ўтрымання. Яго пакаралі за ўдзел у акцыях у абарону незалежнасці Беларусі, якія адбываліся ў канцы 2019 года. Ужо знаходзячыся ў ізалятары, ён заявіў пра свой намер аб вылучэнні кандыдатуры на прэзідэнцкіх выбарах. Калі на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама яго ініцыятыўную групу не зарэгістравалі па прычыне “парушэння парадку падачы дакументаў”, то замест Сяргея Ціханоўскага заяву на рэгістрацыю нечакана падала ягоная жонка Святлана.

Флагшток


Волонтерка с команды Бабарико: «Назад дороги нет. Большая часть общества давно созрела к переменам»

Почему в политику пришли люди, которые ранее в ней не участвовали. Рассказ волонтерки Анастасии Кривицкой, которая собрала 375 подписей за выдвижение Виктора Бабарико.

Гомельские музыканты присоединились к культпротесту

Белорусские работники сферы культуры отказываются от участия в государственных мероприятиях. Минские актеры, режиссеры, музыканты записали видеобращение, в котором высказали свое отношение к событиям, которые сейчас происходят в Беларуси.