У Гомелі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі брата і бацьку палітычнага ўцекача, якому пагражаў Азаронак

| Палітыка | 0

4 лютага з’явілася інфармацыя пра затрыманне Дзмітрыя Стагурскага. Нагадаем, пра гэта паведаміў Флагштоку ягоны брат Мікалай Стагурскі, які праз палітычны пераслед раней мусіў пакінуць Беларусь, а 26 студзеня браў удзел у акцыі ў Варшаве, скіраванай супраць так званых выбараў у Беларусі. Пасля таго, як Мікалай Стагурскі паўдзельнічаў у варшаўскай акцыі, яму асабіста пагражаў вядомы праўладны прапагандыст Рыгор Азаронак.

Менавіта з гэтым звязваюць затрыманне Дзмітрыя Стагурскага — брата актывіста-палітэмігранта. Але, відавочна, карнікі затрымалі не толькі брата — Дзмітрыя, але і бацьку — Васіля Стагурскага, паведаміла «Гомельская вясна».



5 лютага ў судзе Гомельскага раёна адбыліся адразу два судовыя пасяджэнні, падчас якіх разглядаліся адміністрацыйныя справы з абвінавачваннямі паводле часткі 2 артыкула 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, занесенай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў) двух людзей з прозвішчам Стагурскі.

А 16-й гадзіне суддзя Інга Яцухна рэпрэсавала Дзмітрыя Васільевіча Стагурскага, а ўжо а 16:30 пад старшынствам тае ж Інгі Яцухна выконвалася палітычная рэпрэсія датычна Васіля Уладзіміравіча Стагурскага. Вынесеныя рашэнні зараз высвятляюць праваабаронцы.

Сутнасць абвінавачванняў, якія закідаюцца Васілю і Дзмітрыю Стагурскім пакуль невядомая. Але, як адзначаюць праваабаронцы, у сувязі з неабходнасцю адпомсціць палітычнаму ўцекачу праз пераслед ягоных родзічаў у Беларусі, справы могуць быць цалкам сфальсіфікаванымі. Выконваючы пагрозу набліжанага да Лукашэнкі прапагандыста, карнікі маглі зрабіць падпіску на любую крыніцу інфармацыі, занесеную ў той так званы Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, ужо пасля таго, як затрымалі мужчынаў, і ўжо гэта выкарыстаць для абвінавачвання.

У любым выпадку, пераслед за падпіскі на любыя крыніцы інфармацыі, у якія б спісы іх не заносілі прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі, з’яўляецца парушэннем права на свабоду пошуку, атрымання і распаўсюду інфармацыі і ідэяў, гарантаванага артыкулам 19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Любое пазбаўленне волі, звязанае з рэалізацыяй права, гарантаванага гэтым артыкулам дэкларацыі працоўнай групай ААН у адвольных затрыманнях расцэньваецца як адвольнае і неправавое затрыманне.

«Не имеют права работать в бюджетных организациях». В Гомельском облисполкоме признали политические чистки во время звонка блогера

| Палітыка | 0

Блогер из Октябрьского Андрей Паук разговорил заместителя начальника главного управления культуры Гомельского облисполкома Анастасию Лысенко.