Арфаграфічныя памылкі на прэзідэнцкім мемарыяле

| Гісторыя

На месцы спаленай нацыстамі беларускай вёскі Ала Светлагорскага раёну створаны мемарыял. Рэдакцыя “Флагштока” здзейсніла віртуальнае падарожжа па новапаўсталым месцы памяці, але ўпала ў роспач: у надпісах на помніках мноства арфаграфічных памылак. Добра, што надпісы выкананыя на роднай мове (на эскізах праекту ўсе тэкставыя суправаджэнні былі спрэс рускамоўнымі). Кепска, што стваральнікі аб’екту не пракансультаваліся з філолагамі. 

“Брацкая магіла воінаў Савецкай Арміі, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны”


У дадзеным выпадку лепей было б замяніць даданым сказам “якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. Справа ў тым, што слова “загінуўшых” — дзеепрыметнік, утвораны з дапамогай суфікса -ш-/-ўш-. А такія дзеепрыметнікі ў сучаснай беларускай мове ўжываюцца абмежавана. У дадзеным выпадку можна замяніць дзеепрыметнікам, утвораным пры дапамозе суфікса -л-: “Брацкая магіла воінаў Савецкай Арміі, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны”. 


“Палкам”

Тут, відаць, памылка друку. Мусіць быць слова “цалкам”. 

“Дзесятую”

Паводле Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, зацверджанага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 23 ліпеня 2008 года, “галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: дзéсяць — дзяся́ты”. 

“Жыхароу”

Назоўнікі м.р. множнага ліку на зацвярдзелую аснову ў родным склоне маюць канчатак -оў, -аў. Правільна: жыхароў. Тое ж самае і са словам “пунктаў”. 

Скандалы вакол будаўніцтва мемарыяла "Ала"

На мемарыялізацыю вёскі Ала шукалі сродкі дзе толькі можна. За пару месяцаў да адкрыцця ў сеціве выбухнуў скандал: настаўнікі адной з вясковых школаў Гомельшчыны паведамілі пра прымусовы збор грошай у памеры ад 6 да 68 рублёў з чалавека. Збіраліся сродкі таксама па школах і дзіцячых садках абласнога цэнтра. Аднак асноўная сума была кампенсаваная за кошт праведзенага 25 красавіка агульнанацыянальнага суботніка. Па выніках добраахвотна-прымусовай працы беларусаў чыноўнікі адсправаздачыліся пра тое, што агулам было сабрана больш за 8 млн. 700 тыс. беларускіх рублёў. 50% ад гэтай сумы мелася пайсці на стварэнне адзінага музейнага квартала Нацыянальнага мастацкага музея і на рэканструкцыю братняга пахавання на месцы спаленай вёскі Ала ў Светлагорскім раёне. Усяго на будаўніцтва мемарыялу, як вынікае з інфармацыі афіцыйных СМІ, пайшло каля 5–6 млн. беларускіх рублёў. 

Даведка

Вёска Ала Светлагорскага раёну Гомельскай вобласці была спаленая нацыстамі ў пачатку 1944 года разам з жыхарамі. Усяго загінулі 1758 чалавек, з іх 950 дзяцей. Уратавацца ад расправы змаглі толькі 8 жыхароў Алы.  

Флагшток


У старым доме ў цэнтры Гомеля знойдзены «скарб» старых прадметаў

| Гісторыя

У пабліку «Пошукі старога Гомеля» апублікаваныя фотаздымкі нечаканых знаходак, якія былі знойдзеныя ў драўлянай сядзібе Гомеля. Краязнаўцы распавялі пра былых гаспадароў дома і знойдзеныя ў будынку рэчы.

Сослали на Колыму из-за письма родственникам в Западную Беларусь. В Гомеле снимают документальное кино о сталинских репрессиях

| Гісторыя

В Гомеле начались съемки документальных фильмов о сталинских репрессиях. В рамках кампании «Забітыя і забытыя» готовится цикл из четырех фильмов с историями жителей города и области.

«80 год не было да гэтай тэмы ніякай справы, а тут успомнілі». Гiсторык расказаў, што стаiць за спробамi знайсцi новыя месцы пахаванняў

| Гісторыя

Генеральная пракуратура абвесцiла пошук iнфармацыi аб месцах пахавання ахвяр вайны. Гомельскi гiсторык, кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Малiкаў займаецца вывучэннем месцаў былых гістарычных могілак і пахаванняў на тэрыторыі Гомеля на працягу ўжо амаль двух дзясяткаў гадоў. Ён выказаў сваё меркаванне Флагштоку, што стаiць за новымi спробамi адшукаць вінаватых і знайсцi новыя месцы пахаванняў.

«Кіраўнік калгаса прыскакаў ды разагнаў удзельніц шэсця бізуном». Як на Гомельшчыне адраджаецца старажытны абрад

| Гісторыя

На другі дзень пасля Вялікадня ў вёсках Гадзічава ды Маркавічы Гомельскага раёна праводзяць абрад «Ваджэнне Сулы». Адроджаны ў 2007 годзе абрад традыцыйна збірае вялікую колькасць моладдзі, якая не дае традыцыям продкаў згаснуць назаўжды.

Краязнаўцы знайшлі ўнікальныя фота пабудовы маста праз Сож

| Гісторыя

Краязнаўцы з гомельскага гістарычнага пабліка «Пошукі старога Гомеля» знайшлі фотаздымкі будоўлі маста праз Сож. Здымкі з электроннага архіву Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбургу. У апісанні файла паметка з пытальнікам: «1880-я гады?»