У старым доме ў цэнтры Гомеля знойдзены «скарб» старых прадметаў

| Гісторыя

У пабліку «Пошукі старога Гомеля» апублікаваныя фотаздымкі нечаканых знаходак, якія былі знойдзеныя ў драўлянай сядзібе Гомеля. Краязнаўцы распавялі пра былых гаспадароў дома і знойдзеныя ў будынку рэчы.

Знайшоў  гістарычныя артэфакты малады гісторык з Мінска, імя якога не раскрываецца. Ён прыехаў да сваякоў сваёй дзяўчыны і здзівіўся пабачанаму. У цэнтры Гомеля ў драўлянай сядзібе выдатнай захаванасці было мноства прадметаў, датаваных канцом 19 — першай паловай 20 стагоддзя.


Раней будынак належыў ганароваму грамадзяніну Гомеля двараніну Рыгору Фёдаравічу Малішэўскаму і ягонай жонцы Кацярыне Спірыдонаўне. Дом быў пабудаваны на пачатку 20 стагоддзя.





Сярод знойдзеных рэчаў: посуд, сталовыя прыналежнасці, дакументы на дом за подпісам тагачаснага галоўнага архітэктара Станіслава Шабунеўскага, паштоўкі, фотаздымкі, мэбля і нават рачны якар. 






Знойдзеныя рэчы паказваюць, што старыя драўляныя дамы Гомеля — гэта не толькі помнікі драўлянай архітэктуры, але своеасаблівыя музеі, па якіх можна вывучаць мінуўшчыну горада. За апошнія дзесяцігоддзі гарадскія ўлады гэтага так і не зразумелі. Чыноўнікі працягваюць зносіць драўляную спадчыну горада без унікнення ў праблематыку магчымых варыянтаў захавання гістарычных аб'ектаў.


Флагшток

Загадка Урубеля: забыты гомельскі містык канца ХІХ стагоддзя

| Гісторыя

1933 год. На старонках польскай газеты з’явіўся незвычайны артыкул, у якім некалькі разоў узгадваецца Гомель. У ім вядомы польскі экстрасэнс Стэфан Асавецкі апісаў сваю сустрэчу з гомельскім містыкам Урубелем. Сёння гэта, бадай, адзіная вядомая крыніца пра гэтага загадкавага чалавека.

Закінутая вёска ў зоне адчужэння: як выглядаў маёнтак у Дзям’янках сто гадоў таму

| Гісторыя

Перад вамі — 3D-рэканструкцыя сядзібы ў вёсцы Дзям’янкі, аднаго з самых загадкавых і малавядомых месцаў паўднёва-ўсходняй Беларусі. Сёння Дзям’янкі, а яе галоўны сімвал — руіны маёнтка, якія і цяпер вылучаюцца сярод закінутай мясцовасці.