У Чарнігаве з'явіцца мемарыяльная дошка ў гонар Кастуся Каліноўскага

| Навіны | 0

Гарадская рада Чарнігава прыняла рашэнне ўстанавіць у горадзе мемарыяльную дошку беларускаму герою антырасійскага паўстання 19 стагоддзя. Рашэнне было прынята дэпутатамі аднагалосна, паведамляе чарнігаўскае медыя 0462.


Наступствы ракетнага ўдару на цяперашняй вуліцы Кастуся Каліноўскага ў Чарнігаве. Фота: 0462.ua


У пачатку 2024 года ў Чарнігаве з'явіліся вуліца і завулак імя Кастуся Каліноўскага. 



Цяпер жа на адным з дамоў у цэнтры гэтай вуліцы з'явіцца мемарыяльная дошка з цытатай Кастуся Каліноўскага на беларускай мове і кароткай біяграфічнай даведкай беларускага героя. Гарадская рада плануе арганізаваць урачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі.

На паседжанні рады Кастуся Каліноўскага прадставілі як «беларускага Бандэру». Аднак выконваючы абавязкі мэра Чарнігава Аляксандр Ламака палічыў такое параўнанне недарэчным.


Эскіз мемарыяльнай дошкі Кастусю Каліноўскаму ў Чарнігаве

Грошы на ўстаноўку дошкі выдзяляюць сродкі ваенныя і дабрачынны фонд «Свабодная Беларусь». У будучыні акрамя мемарыяльнай дошкі, на гэтай вуліцы плануюць таксама ўстанавіць інфармацыйны стэнд пра Кастуся Каліноўскага.

«Грозит тюрьмой, урезает зарплаты». Работники жалуются на осужденного экс-главу Речицкого района, назначенного директором хозяйства

| Навіны

Насколько известно местным жителям, Панченко отправили в хозяйство на «испытательный срок» и дали один год на то, чтобы «поднять» совхоз.

«Непотопляемый» бывший глава Речицкого района, осужденный на длительный срок, получил руководящую должность в Гомельской области

| Навіны | 0

Бывший глава Речицкого райисполкома Виталий Панченко, приговорённый к семи годам колонии и запрету занимать руководящие должности, стал директором КСУП «Скороднянский».