Хлопец з Гомеля выдаліў акаўнт амаль тры гады таму. Але яго вылічылі і затрымалі — вось як гэта адбылося

| Палітыка | 0

Затрыманы 31-гадовы гамяльчук Павел СауцінНаша Ніва расказала, як сілавікі маглі яго адшукаць.  



На фота — Павел Сауцін

Павел Сауцін захапляўся камп'ютарнымі гульнямі і шмат гуляў. Таксама пісаў каментары на розных форумах пра гульні.  У 2020-м хлопец падтрымаў рух за свабодныя выбары. Таксама ён пакінуў пару дзясяткаў каментароў у розных тэлеграм-чатах. А на самым пачатку 2021-га — выдаліў свой тэлеграм. Каля тыдня таму яго затрымалі.

Журналісты Нашай Нівы мяркуюць, што гамяльчука затрымалі праз нікнэйм у тэлеграме. Нікнэйм захоўваецца ў базах МУС нават пасля выдалення акаўнта. Павел меў такі ж нікнэйм ва ўсіх сацсетках.


Гісторыя нікнэймаў мужчыны — да 21 лютага 2021-га акаўнт быў выдалены


Гэты нікнэйм выглядае як унікальны, то-бок такі, якім карыстаецца ўсяго адзін чалавек. І хоць Павел нідзе не публікаваў свайго фота публічна, калі проста яго «пагугліць», то можна знайсці дастаткова інфармацыі пра яго — імя і прозвішча (па e-mail, узятым са злітай базы), дату нараджэння (з акаўнта «Кінапоіска») і нават адрас жыхарства. Да таго ж новы акаўнт ён назваў візуальна падобным імем карыстальніка. Гэтых звестак больш чым дастаткова, каб адшукаць канкрэтнага чалавека.



Скрыншоты з акаўнтаў і інфармацыі са злітых базаў пра Паўла Сауціна


Вядома, што 19 верасня над ім адбыўся суд па адміністрацыйнай справе за «распаўсюд экстрэмізму» — часам па адміністраціўках судзяць спачатку тых, пад каго яшчэ не гатовая «крыміналка». ГУБАЗіК сцвярджае, што крымінальную справу супраць яго ўсё ж завядуць, а хлопец «паедзе» ў СІЗА.



Кадр з відэа-допыту гомельскіх міліцыянтаў

Каб абараніцца, Павел мог бы паспрабаваць выдаліць ці пераназваць усе свае старыя акаўнты іншым нікнэймам, а новы называць словам, зусім не звязаным з ім.


Унікальны нумар і назва тэлеграм-акаўнтаў з'яўляецца асноўнай прычынай дэанімізацыі карыстальнікаў у сетцы Тэлеграм.

Падобным чынам Флагшток раней дэанімізаваў чыноўніка-вядоўцу таксічнага тэлеграм-канала.

Флагшток установил имя администратора одиозного тг-канала — им оказался чиновник из Гомельского облисполкома (дополнено)

В рамках нового расследования Флагштоку удалось установить имя владельца телеграм-канала, сеющего ненависть, и понять, чем занимаются топовые идеологи в Гомельском облисполкоме.




Пакiнуць каментар