«Праўда на нашым баку». Што сказала ў апошнім слове дабрушанка Марфа Рабкова, асуджаная на 15 гадоў зняволення

| Палітыка

У СМІ трапіў поўны тэкст апошняга слова палітзняволенай каардынатаркі Валанцёрскай службы «Вясны» Марфы Рабковай, якую 6 верасня ў Мінскім гарадскім судзе асудзілі да 15 гадоў калоніі. Яна не прызнала віну ні па адным з дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, па якіх яе абвінавацілі.

Марфа — ураджэнка Добруша, і цяпер яна палітзняволеная, якой прызначаны самы вялікі тэрмін па «палітычнай справе» сярод жанчын і праваабаронцаў у Беларусі. 17 верасня будзе два гады, як 27-гадовую дзяўчыну ўтрымліваюць за кратамі. За гэты час у яе памерлі бацька і бабуля, пачаліся моцныя праблемы са здароўем.

Поўны тэкст апошняга слова палітзняволенай апублікаваў «Новы час». На пачатку сваёй прамовы Марфа адзначыла, што «мы жывём у эпоху перакручаных ісцін: дабро караецца, зло праслаўляецца, паняцце свабоды звужаецца да меж уласнай свядомасці, пры гэтым урываюцца і ў гэтую зону, выкарыстоўваючы арт. 13 Крымінальнага кодэкса, так званы «намер» — думказлачынства цяпер не існуе дзесьці ў антыўтопіях, а квітнее ў беларускай рэчаіснасці».

«Усё сваё жыццё я пражыла пры кіраванні Лукашэнкі. Я нарадзілася і вырасла ў межах гэтай сістэмы. Вы навешваеце на мяне бірку экстрэміста, сцвярджаеце, што я з'яўляюся «дэструктыўным элементам», «азлобленай», што я «згубіла свае карані». Але я такая ж частка грамадства, як і вы ўсе», — працягнула Марфа.

Яна запэўніла, што яе адрозненне толькі ў тым, што яна называе рэчы сваімі імёнамі і не можа на іх не рэагаваць:

«Гвалт — гэта гвалт, рэпрэсіі — гэта рэпрэсіі, а вайна — гэта вайна. І іначай быць не можа. Мне сорамна, калі дарослыя і адукаваныя людзі закрываюць свае вочы і вушы, супакойваюць сваё сумленне, не ўдумваюцца ў тую дзейнасць, якой займаюцца. Колькі трэба адвагі, каб не рабіць дрэннага? Колькі трэба мужнасці, каб у межах сваёй сферы ўплыву дзейнічаць паводле агульначалавечых канонаў? Што трэба для таго, каб спыніць ланцуг распачатага зла? З чым мы ўсе застанемся, калі ўсё скончыцца? Што мы будзем казаць сваім дзецям і ўнукам? Што вы пакінеце пасля сябе ў гэтым свеце? Пытанні, адказы на якія вы трымаеце перад самімі сабой і будучыняй, а яна кожную секунду прымінае нас пад сябе.




Я не прызнаю віну ні па адным прад'яўленым абвінавачванні. Лічу іх цалкам сфабрыкаванымі, абсурднымі, выдуманымі супрацоўнікамі ГУБАЗіК. Калі ў краіне няма арганізаванай злачыннасці, відаць, яе трэба стварыць. Дзеля таго, каб апраўдаць існаванне цэлага ўпраўлення, якое ў апошняе дзесяцігоддзе маштабна пашырылася і дазваляе сабе такія метады працы, якія хутчэй нагадваюць дзеянні Гестапа, а не супрацоўнікаў, пакліканых абараняць людзей.

Я таксама не лічу вінаватымі тысячы людзей, якія пакутуюць у турмах нашай краіны. Кожны чалавек мае правы, кожны чалавек з'яўляецца асобай, кожнае меркаванне павінна паважацца, а жыццё і свабода з'яўляюцца найвышэйшымі і абсалютнымі каштоўнасцямі. Гуманізм, справядлівасць, эмпатыя, развіццё, адказнасць за тое, што адбываецца вакол нас — гэта вехі, на якіх стаіць будучыня. Адмаўляючы іх, вы адмаўляеце саму будучыню, якая ў кожным разе надыходзіць, яна непазбежная.

Будучыня — гэта змены, бо прагрэс — гэта заўжды рух і імкненне наперад. Беларускі народ заслугоўвае годнага ўзроўню жыцця, паважлівага стаўлення да сябе, захавання правоў кожнага чальца грамадства, дзяржавы, якая будзе працаваць дзеля народа, а не насуперак яму.

Хачу падзякаваць свайму цудоўнаму мужу, сваёй маме, усёй сваёй сям'і, сябрам і блізкім, калегам, адвакатам, а таксама ўсім неабыякавым беларусам і беларускам за дапамогу і салідарнасць на гэтым цярністым шляху зняволення. Дзякуй, што не забываеце мяне і застаяцеся са мной.

Я бачыла столькі добрых і светлых твараў, я бачыла столькі сапраўдных людзей, што ўпэўненая — мы абавязкова ўсё пераадолеем, па-іншаму проста быць не можа. Штораз, калі мы дапамагаем адно аднаму, клапоцімся, працягваем руку ўзаемадапамогі, выказваем салідарнасць, калі наша сэрца не глухое да чужога болю — мы набліжаем надыход нашай будучыні, нашай Беларусі. Не адчайвайцеся і верце ў сябе, у свае сілы! Праўда на нашым баку! Жыве Беларусь і Слава Украіне!»

«Искренне хочу продолжить службу». Гомельская судья попросилась в КГБ, но ее не взяли

| Палітыка | 0

Во время работы в суде Советского района Елена Шайн выносила обвинительные постановления по политически мотивированным делам, но запомнилась и одним справедливым решением.